Вы тут

Пад Ваўкавыскам знайшлі арсеналы адначасова Першай і Другой сусветных войнаў


Супрацоўнікамі 9-га ўпраўлення галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС у лясным масіве паблізу Ваўкавыска выявілі вялікі арсенал часоў Першай і Другой сусветных войнаў.


Усяго было знойдзена 59 артылерыйскіх снарадаў рознага калібру, 14 мін і гранат, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама. Боепрыпасы вывезлі на палігон непадалёк ад вёскі Рупейкі і знішчаны.

У мінулым годзе ў Ваўкавыскім раёне праваахоўнікі некалькі разоў выяўлялі падобныя небяспечныя арсэналы.

Міліцыя нагадвае, што пры знаходцы боепрыпасаў неабходна паведамляць пра гэта ў органы ўнутраных спраў, а таксама выключаць якія-небудзь самастойныя маніпуляцыі з імі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».