Вы тут

Беларусь падпісала пратакол з РФ аб кампенсацыі за брудную нафту


Беларусь падпісала пратакол з РФ аб кампенсацыі за брудную нафту і разлічвае на кампенсацыю з разліку $15 за барэль, заявіў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў, перадае БЕЛТА.


"Вядзецца актыўная работа, ужо падпісаны пратакол, што расійскі бок гатовы кампенсаваць, - сказаў Уладзімір Сізоў. - Ідзе праца, накіраваная на ўстаноўку і пацвярджэнне тых кампенсацыйных выплат, якія ў выніку павінны будуць быць выплачаныя на адрас Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода".

Намеснік старшыні "Белнафтахіма" адзначыў, што гаворка ідзе пра суму "па аналогіі з іншымі бакамі, якія былі ўцягнутыя ў гісторыю з бруднай нафтай", - гэта контрагенты ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі. "З адкрытых крыніцаў стала вядома, што яны атрымалі кампенсацыю ў памеры $15 на барэль пастаўленай нафты з павышаным утрыманнем хлорарганікі", - дадаў ён.

"Белнафтахім" 19 красавіка 2019 года заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе "Дружба". Насычанасць хлорарганічнымі злучэннямі ў ёй у дзясяткі разоў перавышала гранічныя значэнні па стандарце. У выніку шэраг краін спыніў прыём і перапрацоўку расійскай нафты. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцяў і панеслі страты, шкода была нанесена і трубаправоднай сістэме.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.