Вы тут

Інтэрнэт-алімпіяда па працоўным навучанні стартуе 3 сакавіка


У 15:00 на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні турніраў, алімпіяд, конкурсаў olimp.adu.by распачнецца І тур дыстанцыйнага (завочнага) этапа рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне”. На выкананне заданняў удзельнікам адводзіцца 60 хвілін. У мерапрыемстве могуць узяць удзел навучэнцы VIII-X класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія прайшлі рэгістрацыю ва ўстаноўленым парадку і атрымалі логін і пароль.


Праходжанне тэсту абмежавана па часе. Зайсці ў сістэму і адказаць на пытанні можна толькі адзін раз. Пры неабходнасці змяніць варыянт адказу ва ўжо выкананым заданні можна ў акенцы “Навігацыя па тэсту”, размешчаным у верхнім правым куце інтэрнэт-рэсурсу, трэба выбраць нумар патрэбнага пытання і выправіць адказ. Па завяршэнні праходжання заданняў удзельнік націскае кнопку “Адправіць усё і завяршыць тэст”.

Навукова-метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку ў арганізацыі і правядзенні інтэрнэт-алімпіяды забяспечвае Нацыянальны інстытут адукацыі. Асноўнымі партнёрамі выступілі рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом „Звязда„“ і „Настаўніцкая газета“.

Абвяшчэнне пераможцаў I тура дыстанцыйнага (завочнага) этапу рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды па працоўным навучанні будзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале, інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні турніраў, алімпіяд, конкурсаў olimp.adu.by і афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook і „УКантакце“.

II тур дыстанцыйнага этапу адбудзецца 10 сакавіка 2020 года.

Больш падрабязна з мэтамі, задачамі, тэрмінамі правядзення і патрабаваннямі да ўдзельнікаў і правіламі рэгістрацыі можна азнаёміцца на сайце Мінадукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».