Вы тут

Нацыянальны банк аб'явіў конкурс відэаблогераў "Грошы маюць значэнне"


Лічбавая рэальнасць, у якой мы ўсе жывем, ужо даўно распаўсюдзілася на грашовыя адносіны. Сёння да нашых паслуг — разнастайныя банкаўскія і аплатныя сэрвісы, якімі мы можам скарыстацца ў інтэрнэт-крамах, у рамках анлайн-паслуг і г.д. Але ў разнастайнасці прапаноў простаму чалавеку цяжка разабрацца. Каб навучыцца карыстацца безнаяўнымі грашыма, патрэбны час. І гэтым прабелам у ведах карыстаюцца ашуканцы усіх гатункаў, якія прагнуць пажывіцца чужымі грашыма, дабрацца да іх з дапамогай лічбавых тэхналогій. Што рабіць, каб нашы грошы ў лічбавым свеце былі ў бяспецы, а жулікі засталіся ні з чым? Паразважаць на гэту тэму прапануюць арганізатары конкурсу.


Для ўдзелу ў ім неабходна зняць відэаролік, у якім будзе раскрыта тэма лічбавай бяспекі асабістых фінансаў. Рэкамендаваная працягласць відэароліка — 3 хвіліны.

Заяўку на ўдзел у конкурсе, а таксама сваю конкурсную работу (спасылку на відэаролік альбо сам відэаролік) неабходна да 16 сакавіка 2020 года накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by з пазнакай "Грошы маюць значэнне". Вынікі будуць абвешчаныя не пазней за 27 сакавіка .

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: ад 7 да 12 гадоў, ад 13  да 17 гадоў, ад 18  да 31 года. Галоўны прыз у кожнай узроставай катэгорыі —  грашовая прэмія ў памеры 1 тысячы  беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з узроставых катэгорый будуць адзначаны работы, якія зоймуць другое і трэцяе месца — 700 і 500 рублёў адпаведна. Акрамя таго, журы конкурсу мае права засноўваць дадатковыя прызы ў асобных намінацыях.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе (тэрміны, парадак яго правядзення, патрабаванні, што прад'яўляюцца да ўдзельнікаў і іх конкурсных работ) размешчана на Адзіным інтэрнэт-партале фінансавай адукаванасці насельніцтва http://konkurs.fingramota.by/2020konkurs/

Конкурс відэаблогераў  "Грошы маюць значэнне" прымеркаваны да правядзення ў Беларусі Тыдня фінансавай адукаванасці  дзяцей і моладзі (Global Money Week), які ў гэтым годзе пройдзе з 23 па 29 сакавіка.

Упершыню конкурс быў праведзены ў 2018 годзе: на ім было прадстаўлена больш за 260 работ з усіх рэгіёнаў Беларусі. У 2019 годзе колькасць дасланых работ вырасла да 417.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.