Вы тут

Беларусь і ЗША будуць разам змагацца супраць наркотыкаў


Цэнтральны апарат Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз наведала дэлегацыя з Агенцтва па барацьбе з наркотыкамі ЗША. Выканаўца абавязкаў Рэгіянальнага дырэктара па рэгіёне Сярэдняга Усходу Майкл П. Навакоскі і старшыня ДКСЭ Андрэй Швед падпісалі адмысловы мемарандум аб супрацоўніцтве.


Цяпер дзве краіны будуць вельмі шчыльна супрацоўнічаць на ніве барацьбы з наркатрафікам. Сярод прыярытэтных кірункаў — абмен інфармацыяй пра крыніцы паходжання наркотыкаў, іх аналагаў, прэкурсораў і метады іх устанаўлення; новыя віды наркотыкаў, іх спосабы і метады даследавання, у тым ліку параўнальныя метады. А таксама — выкарыстанне найноўшага аналітычнага абсталявання, якое прымяняецца падчас экспертызы новых псіхатропаў.

— У Злучаных Штатах асаблівую небяспеку ўяўляюць гераін, фентаніл і разнастайныя апіёіды, — зазначыў Майкл П. Навакоскі. — Але гэта ўласціва не толькі для нашай краіны, а для ўсяго свету. Калі я толькі заступіў на цяперашнюю пасаду, мяне праінфармавалі, што наркагандляры выкарыстоўваюць тэрыторыю Беларусі ў якасці транзітнай. Прычым як з усходу на захад, так і ў адваротным напрамку. Цяпер жа мы аб'ядноўваем нашы высілкі, каб разам супрацьстаяць пагрозе.

Здавалася б, магчымасці ЗША і Беларусі проста непараўнальныя па многіх кірунках. Але ў нашай краіне створана цікавая сістэма, скіраваная на прафілактыку з'яўлення новых, пакуль яшчэ непадкантрольных рэчываў.

— Амерыканскія калегі адзначаюць, што аналагаў такой методыкі ў свеце не існуе, — адзначыў старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэй Швед. — Калі ў многіх краінах ад з'яўлення новага наркатычнага рэчыва да ўнясення яго ў спіс забароненых праходзіць ад шасці да васямнаццаці месяцаў, то ў Беларусі гэты час змяншаецца да двух сутак. Дзейнічае такая сістэма з красавіка 2014 года, і за гэты час «наркаспісы» папоўнілі 250 новых рэчываў. Мы, у сваю чаргу, зацікаўлены, каб калегі з ЗША таксама перадавалі нам аналагічную інфармацыю, і будзем дзяліцца сваімі напрацоўкамі з імі.

Мемарандум разлічаны не толькі на ўзаемны абмен інфармацыяй, але і на двухбаковае навучанне і стажыроўку амерыканскіх і беларускіх спецыялістаў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв'ю: sudexpert.gov.by

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.

Грамадства

Ігар Карпенка: Адукацыя — гарант сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве

Ігар Карпенка: Адукацыя — гарант сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве

Аб прыярытэтах у адукацыі, вопыце работы ва ўмовах пандэміі каранавіруса і ідэалагічным складніку ў выхаванні мы задалі пытанні міністру адукацыі нашай краіны Ігару Карпенку.

Жыллё

Пажылыя людзі не могуць пераехаць з аварыйнага жылля у нармальнае. Чаму?

Пажылыя людзі не могуць пераехаць з аварыйнага жылля у нармальнае. Чаму?

Дом №76 па вул. Валгаградскай у Мінску быў прызнаны аварыйным яшчэ ў нулявых.

Грамадства

Cтаршыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў пра тое, як будзе развівацца сталіца

Cтаршыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў пра тое, як будзе развівацца сталіца

На VІ Усебеларускім народным сходзе тэме развіцця Мінска на наступныя пяць гадоў было аддадзена шмат увагі.