Вы тут

Першыя ўкусы кляшчоў зарэгістраваныя ў Брэсцкай вобласці


У Брэсцкай вобласці зафіксаваныя першыя выпадкі ўкусаў людзей кляшчамі, піша БЕЛТА са спасылкай на абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.


Першым пацярпелым стала дзіця ў Івацэвіцкім раёне: клешч укусіў яго 4 лютага на прыватным падворку. У другой дэкадзе лютага былі зарэгістраваныя яшчэ тры выпадкі. Ад укусаў пацярпелі два дарослых жыхара абласнога цэнтра (на рыбалцы і падчас прагулкі з сабакам), а таксама шасцігадовае дзіця з Баранавіцкага раёна.

Спецыялісты адзначаюць, што актыўнасць кляшчоў захоўвалася і ў зімовыя месяцы ў сувязі з цёплым надвор'ем.

У мінулым годзе ў тэрытарыяльныя органы санэпідслужбы вобласці з нагоды ўкусаў кляшчоў звярнуліся 5 257 чалавек. Амаль трэць з іх (1 642) - дзеці. У параўнанні з 2018 годам агульная колькасць пацярпелых павялічылася на 3,8% (з 5 058 пацярпелых 1 386 - дзеці). За мінулы год даследавалі 2 054 кляшча, знятых з людзей, 853 з якіх (41%) былі інфіцыраваны ўзбуджальнікам Лайм-барэліёзу.

Прэв'ю: ohotniki.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.