Вы тут

Выкладчыкі БДУ падрыхтавалі сучасныя падручнікі па гісторыі і грамадазнаўстве


Дапаможнік “Сусветная гісторыя 10 клас” распрацаваны пад рэдакцыяй загадчыка кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Андрэя Прохарава, а “Грамадазнаўства. 9 клас” - загадчыка кафедры сацыялогіі ФФСН Аляксандра Данілава. У аўтарскія калектывы таксама ўвайшлі выкладчыкі БДУ, метадысты Нацыянальнага інстытута адукацыі і педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.


Гэтыя поўнакаляровыя выданні адпавядаюць самым сучасным тэндэнцыям сусветнай вучэбнай літаратуры, уключаюць у сябе вялікую колькасць ілюстрацый, табліц і схем. Адметнасцю  дадзеных кніг з'яўляецца выкарыстанне ў іх тэхналогій дапоўненай рэальнасці. Кожнаму заданню ў падручніках прысвоены QR-код. Ён перанакіроўвае чытача да дадатковых матэрыялаў або анлайн-форм з тлумачэннем алгарытму выканання заданняў.

Падручнік “Сусветная гісторыя 10 клас” ахоплівае гістарычны перыяд, пачынаючы са старажытнага свету і да XVIII стагоддзя ўключна. Параграфы ўтрымліваюць тэарэтычны матэрыял, пытанні і практычныя заданні. У дапаможніку ёсць слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў, храналагічная табліца і карты. Таксама матэрыялы падручніка дапамогуць сістэматызаваць веды школьнікаў у рамках пройдзенага курсу па сусветнай гісторыі за 5-9 класы.

Дапаможнік  “Грамадазнаўства для навучэнцаў 9 класаў” складаецца з чатырох тэматычных раздзелаў, выніковага абагульнення пройдзенага матэрыялу, а таксама асноўных паняццяў і памятак для выканання заданняў. Акрамя таго, для павышэння цікавасці школьнікаў да навукі ў кожным раздзеле прапануюцца тэмы для самастойнага выканання праектаў у рамках заняткаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.