Вы тут

Васьмігадовая мінчанка ўзяла золата на міжнародным харэаграфічным конкурсе ў Берліне


Васьмігадовая Майя Сівец з Мінска стала пераможцай міжнароднага конкурсу TANZOLYMP у Берліне, паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" арганізатары.


Майя Сівец заваявала залатую ўзнагароду ў катэгорыі "Класічны танец, сола" ва ўзроставай катэгорыі 8-12 гадоў і ўзяла бронзу ў спаборніцтвах "Сучасны танец, сола" ў той жа ўзроставай катэгорыі. Юная танцоўшчыца прадстаўляе балетную школу Вежнавец, кіруе якой заслужаная артыстка, прыма-балерына Вялікага тэатра Беларусі Марына Вежнавец.

У танцавальных спаборніцтвах прымалі ўдзел больш за 1 000 чалавек ва ўзросце ад 8 гадоў да 21 года з розных краін свету, уключаючы Японію, Карэю, Сінгапур, Расію, Украіну, ЗША, Канаду, Бразілію, Італію і інш.

У выніковым рэйтынгу краін-удзельніц спаборніцтваў Беларусь заняла 8-е месца. 

Фота прадстаўлена арганізатарамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларусі дыягнаставаны 861 выпадак каранавіруса

У Беларусі дыягнаставаны 861 выпадак каранавіруса

31 знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Грамадства

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

У Беларусi дзейнiчае такi дакумент, як «Тэхнiчная эксплуатацыя жыллёвых i грамадскiх будынкаў i збудаванняў. Парадак правядзення».

Грамадства

Як у магiлёўскiх хлопчыкаў i дзяўчынак фармiруюць асновы крэатыўнага мыслення

Як у магiлёўскiх хлопчыкаў i дзяўчынак фармiруюць асновы крэатыўнага мыслення

Школа «Альфа+» iснуе ў Магiлёве ўсяго год, але ў яе ўжо ёсць пастаянныя наведвальнiкi.

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.