Вы тут

"Асаблівы" паказ мод "Каляровыя сны" пройдзе ў Нацыянальнай школе прыгажосці


Ён адбудзецца ў першы дзець вясны з удзелам дзяцей з рэгіянальных дзіцячых дамоў. Малышы прыедуць у сталіцу з Бягомлю, Бабруйску, Вілейкі, Івянца, вёскі Слабодка, Маладзечна і Рудзенску.


Дзяўчаты і хлопцы пакажуць калекцыі ад Анастасіі Фальковіч (брэнд Falkovich), Юліі Куцепавай (брэнд “Тэатр моды “Касцюмер” ), Лідзіі Барынавай (брэнд “JennyLis”), Ільі Аксёнава (брэнд “ LSTR Adzieńnie “), Лідзіі Сямёнавай (брэнд “AVA мода” ), Кацярыны Безрукавай  (брэнд “TIKOTA UNIQUE”) і кампаніі “ФлагБай”. Мадэльеры пры стварэнні строяў стараліся ўлічваць густавыя перавагі і фізіялагічныя асаблівасці юных мадэляў, паколькі многія з іх маюць інваліднасць. Пасля паказу адзенне будзе падоранае дзецям.

“Каляровыя сны" — гэта інклюзіўны дабрачынны праект, які адбудзецца ўжо ў трэці раз. Удзел партнёраў у ім — добраахвотная ініцыятыва кожнага і не мае камерцыйнай асновы. У 2018-м годзе мерапрыемства падтрымалі беларускія артысты, у мінулым годзе да іх далучыліся блогеры і фіналісткі "Міс Беларусь". Суправаджаць мадэляў на подыуме ў гэты раз будуць беларускія спартсмены з гімнастыкі, бокса, хакея, футбола, плавання, фехтавання, мотаспорту, кулявой стральбы. Яны, як ніхто іншы, ведаюць, як не здавацца і не адступаць перад цяжкасцямі. Такія праекты як “Каляровыя сны” не толькі ўсяляюць у дзяцей з дзіцячых дамоў веру ў сабе, але і вучаць іх прымаць свае асаблівасці.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Нацыянальнай школы прыгажосці

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.