Вы тут

Генеральны сакратар IBU: "Раўбічы" - выдатная пляцоўка для міжнародных спаборніцтваў па біятлоне


Рэспубліканскі цэнтр "Раўбічы" з'яўляецца выдатнай пляцоўкай для правядзення міжнародных спаборніцтваў па біятлоне. Пра гэта сёння на цырымоніі адкрыцця чэмпіянату Еўропы сказаў генеральны сакратар IBU Ніклас Карлсан, перадае БЕЛТА.


"Ад імя Міжнароднага саюза біятланістаў хачу павіншаваць арганізацыйны камітэт, ён змог у такія кароткія тэрміны, насуперак цяжкім умовам арганізаваць спаборніцтвы. Вашыя старанні і аб'ём праведзенай работы ўражваюць, - падкрэсліў Ніклас Карлсан. - "Раўбічы" - гэта выдатная пляцоўка для правядзення чэмпіянату Еўропы і іншых міжнародных спаборніцтваў па біятлоне".

Намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Барауля выказаў падзяку Міжнароднаму саюзу біятланістаў за прадстаўленую магчымасць прыняць важныя спаборніцтвы. "Аргкамітэт прыклаў усе намаганні, каб спаборніцтвы прайшлі ў камфортных умовах для ўсіх удзельнікаў і гледачоў", - дадаў ён.

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне стартуе сёння ў 13.00 кваліфікацыяй суперспрынту ў мужчын.

Прэв'ю: sport.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?