Вы тут

Зуброў у Белавежскай пушчы плануюць лічыць з паветра


У нацыянальным парку "Белавежская пушча" ўлік зуброў плануюць праводзіць з паветра, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на навуковы аддзел нацпарка.


Штогадовы падлік дзікіх жывёл звычайна арганізуюць зімой. Традыцыйнымі метадамі ўліку з'яўляюцца візуальныя назіранні ў месцах падкормак і жыровак, а таксама па слядах. Для ўстанаўлення колькасці і полаўзроставай структуры зуброў Белавежскай пушчы ў гэтым годзе задзейнічалі супрацоўнікаў лясной аховы, егерскай службы, навуковага аддзела і зубразнаўства. Назіранні вяліся не толькі ў ахоўнай зоне, але і на прылеглых да Нацпарка тэрыторыях.

Бясснежная зіма прымусіла навукоўцаў задумацца і пра іншыя метадах вызначэння колькасці зуброў. Так, з наступнага года навуковы аддзел плануе задзейнічаць у гэтай працы квадракоптар. Яго выкарыстанне спросціць падлік галоў у вялікіх статках на адкрытай тэрыторыі.

Прэв'ю: poshyk.info

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.