Вы тут

У Полацку мужчына два дні падпрацоўваў кур'ерам на фірме, пасля чаго абакраў яе


У мясцовы РАУС звярнуліся прадстаўнікі фірмы, якая спецыялізуецца на дастаўцы ежы. Яны паведамілі, што ўначы невядомыя злачынцы разбілі акно іх офіса, забраліся ўнутр памяшкання і скралі сейф з 2000 рублямі выручкі. Таксама здабычай зламыснікаў стаў ноўтбук.


Полацкім супрацоўнікам крымінальнага вышуку неўзабаве ўдалося выйсці на след падазраваных. У поле зроку аператыўнікаў трапіў жыхар Віцебска 1982 года нараджэння. Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, мужчына займаўся пасажырскімі перавозкамі, але паралельна стаў падпрацоўваць на фірме ў якасці кур'ера. Праўда, ужо праз два дні ён вырашыў адмовіцца ад гэтага.

Неўзабаве быў устаноўлены і другі падазраваны ў крадзяжы. Ім аказаўся новапалачанін 1991 года нараджэння. Высветлілася, што ідэйным натхняльнікам злачынства стаў былы работнік фірмы. Ён запрыкмеціў сейф, у які складвалася выручка, і вырашыў яго выкрасці. Ноччу ўжо з напарнікам мужчына прыйшоў да офіса і ўдваіх яны сталі спрабаваць адціснуць шклопакет. Пасля таго, як гэта не ўдалося зрабіць, падазраваныя разбілі акно.

Арганізатар крадзяжу застаўся звонку, а яго змоўшчык забраўся ўнутр памяшкання. Праз некалькі хвілін выкрадальнікі са здабычай уцяклі з месца здарэння. Ад'ехаўшы далей, мужчыны падзялілі скрадзеныя грошы, а сейф выкінулі ў кусты.

У дачыненні да падазраваных следчымі заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.