Вы тут

Прыватны сектар Гомеля цалкам аснасцяць кантэйнерамі для раздзельнага збору смецця за два гады


Прыватны сектар Гомеля плануюць цалкам абсталяваць камплектамі кантэйнераў для раздзельнага збору смецця ў 2020-2021 гадах, паведаміў дырэктар КУП "Спецкамунтранс" Валерый Ткачоў, перадае БЕЛТА.


Фота: bluebudgie / Pixabay

Валерый Ткачоў адзначыў, што ў абласным цэнтры працягваюць абсталёўваць прыватны сектар камплектамі кантэйнераў - для паасобнага збору смецця і для змешаных адходаў. Першымі вуліцамі, дзе былі расстаўлены такія камплекты, сталі Кірава, Палеская, Лепяшынскага, Багдана Хмяльніцкага, Крупскай. У цяперашні час ужо практычна завяршылі расстаноўку камплектаў кантэйнераў па вуліцах Луначарскага, Зайцава, Ільіча, Савецкай, Пралетарскай, Бочкіна і інш.

"Падалі дакументы на працяг фінансавання гэтага праекта. Плануем на працягу 2020 і 2021 гадоў увесь прыватны сектар абсталяваць камплектамі кантэйнераў для раздзельнага збору", - дадаў Валерый Ткачоў. Паводле яго слоў, жоўтыя кантэйнеры (для ВМР) будуць ужо не на 120 л, а на 240 л, і вывозіць іх плануюць не раз на тыдзень, а раз на месяц. Кантэйнер для змешаных адходаў застанецца на 120 л, яго будуць забіраць два разы на тыдзень.

Кіраўнік "Спецкамунтранс" адзначыў, што з пачатку эксперыменту сітуацыя з раздзельным зборам адходаў некалькі змянілася ў прыватным сектары ў лепшы бок. "Актыўнасць ёсць. Аднак яшчэ не ўсе жыхары разумеюць важнасць сартавання смецця. Некаторыя, нават атрымаўшы кантэйнер, выстаўляюць адходы ў пакетах", - удакладніў Валерый Ткачоў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».