Вы тут

Тры беларускія біятланісты выйшлі ў фінал суперспрынта на ЧЕ ў "Раўбічах"


Тры беларускія біятланісты выйшлі ў фінал суперспрынта на чэмпіянаце Еўропы ў "Раўбічах", паведамляе БЕЛТА.


Беларус Антон Смольскі паказаў лепшы вынік, пераадолеўшы дыстанцыю за 7 мін. 53,4 сек. Яго таварыш па камандзе Віктар Крыўко стаў трэцім (адставанне 14,7 сек.). На другой пазіцыі размясціўся расіянін Эдуард Латыпаў (адставанне 14,3 сек.).

Яшчэ адзін беларус Сяргей Бачарнікаў размясціўся на 17-м месцы выніковага пратаколу (адставанне 37,6 сек.).

У фінал, які пачнецца сёння ў 17.30, выходзяць 30 лепшых спартсменаў па выніку гонкі.

Працягнуцца спаборніцтвы сёння кваліфікацыяй суперспрынта ў дзяўчат. Сярод беларускіх спартсменак адабрацца ў лік фіналістак паспрабуюць Алена Кручынкіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Кручынкіна і Адэліна Сабітава.

Усяго ўдзел у кантынентальным форуме ў складзе 40 каманд бяруць каля 300 спартсменаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».