Вы тут

Маладзёжны парламент пачне функцыянаваць ужо ўвесну


Аб гэтым журналістам паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Людміла МАКАРЫНА-КІБАК. На пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зацверджана палажэнне аб Маладзёжным савеце (парламенце).


Юныя галасы ў палітыцы

Па словах дэпутата, у склад нацыянальнага маладзёжнага парламента ўвойдуць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце 18—31 год — па дзесяць ад кожнага рэгіёна. У першую чаргу гэта перспектыўны кадравы рэзерв.

«Вельмі важна прыцягваць нашу моладзь да ўдзелу ў палітычным, грамадскім жыцці. І маладзёжная палата будзе добрай пляцоўкай для гэтага», — адзначыў падчас пасяджэння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА.

Перамозе прысвячаецца

На вясенняй сесіі адбудуцца парламенцкія слуханні на тэму «75-годдзе Вялікай Перамогі: гістарычная памяць і патрыятызм — самыя важныя маральныя арыенціры беларускага грамадства і дзяржавы, фактары кансалідацыі ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз».

Па інфармацыі старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Генадзя ДАВЫДЗЬКІ, адкрытыя парламенцкія слуханні прапануецца правесці з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, членаў Савета Рэспублікі, прадстаўнікоў дзяржорганаў, грамадскасці, асноўных канфесій, дыпламатычнага корпуса, міжнародных арганізацый.

«Час сапраўды цяпер вельмі няпросты, выбухованебяспечны. І вы бачыце, якое сёння стаўленне да Вялікай Айчыннай вайны, да Перамогі савецкага народа. Таму ўсе гэтыя пытанні трэба несумненна абмяркоўваць, урэшце, на гэта скіравана знешняя і ўнутраная палітыка Рэспублікі Беларусь. Мэта — захаванне гістарычнай памяці, бо перапісванне гісторыі — гэта вельмі небяспечна. І мы мусім захаваць гістарычную праўду, абараніць яе», — падвёў вынікі Уладзімір Андрэйчанка.

Таксама на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў назначаны паўнамоцны прадстаўнік у Канстытуцыйным Судзе Беларусі. Ім стала старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Святлана ЛЮБЕЦКАЯ.

Варвара Марозава

Загаловак у газеце: Юныя галасы ў палітыцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Сусветны тыдзень iмунiзацыi сёлета пройдзе з 24 да 30 красавiка пад лозунгам #Vaccines Work for AN# — «За агульны доступ да эфектыўных вакцын».

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Абстаноўка на дарогах Мiнскага раёна — не з самых простых.

Грамадства

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Навукоўцы звяртаюцца да кіраўніцтва абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх арганізацый, усіх зацікаўленых грамадзян з просьбай разгарнуць работу па зборы ўспамінаў і фатаграфій удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны.