Вы тут

Пад Мінскам імкліва разбураецца сядзіба Хмараў


Што ўжо казаць, зіма падарыла нам мікраскапічную колькасць снежных дзён. Якраз у адзін з такіх карэспандэнт “Звязды” здзейсніў паездку ў Сёмкава, каб у чарговы раз замаркоціцца наконт паступовага разбурэння архітэктурнай спадчыны Беларусі.


Фота: planetabelarus.by

Сядзібна-паркавы комплекс Хмараў пачаў будавацца ў 1775 годзе. Доўгі час палац, які атрымаўся зграбным і шыкоўным, служыў рэзідэнцыяй шляхецкага роду. Акрамя галоўнага будынка італьянскі архітэктар Карла Сампані “змайстраваў” два сіметрычныя флігелі, аранжэрэю, браму, тэрасы і парк у французскім стылі. Аднойчы гаспадар Адам Хмара — мінскі ваявода — нават прыняў у ім караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Бальная зала палаца.

Багатыя інтэр’еры сядзібы здзіўлялі сваім густам і элегантнасцю. Ляпніна і пазалочаныя жырандолі, карціны і дарагая мэбля — на жаль, усю прыгажосць мы зараз можам убачыць толькі ўключыўшы фантазію. Да нашых дзён дайшоў толькі намёк на былую веліч.

Малюнак Напалеона Орды.

У 1917 годзе комплекс нацыяналізавалі, разграбілі і праз нейкі час зрабілі там дзіцячы інтэрнат. Падзеі Другой Сусветнай нагнятаюць жах: кажуць, вораг арганізаваў канцлагер і праводзіў доследы над дзецьмі… Пасля вайны інтэрнат зноў запрацаваў і пашырыў плошчы. Апошнія гадоў пятнаццаць, а можа і больш, ён ужо не працуе.

Сёмкава — вёска за два крокі ад Мінска. Да сядзібы можна пад’ехаць на аўтобусе або рэгулярнай маршрутцы. Зараз адносна добра захаваліся абодва флігелі, у запушчаным стане аказаўся парк (яго яшчэ можна выратаваць), а вось цэнтральная сядзіба разбураецца не па днях, а па гадзінах. У закінутым стане стаяць таксама адміністрацыйны корпус інтэрната, медсанчасць, іншыя пабудовы. Захаваліся дзве памятныя пліты: адна, 1804 года, у гонар бацькоў заснавальніка комплекса Адама Хмары, другая — у гонар партызанскай брыгады “Штурмавая”, якая выратавала дзяцей у 1944-м.

Якуб Колас з сынам каля сядзібы. Ён, як і Янка Купала, працаваў у Сёмкаве.

У пачатку гэтага дзесяцігоддзя за комплекс узяліся было сур’ёзна, былі знойдзеныя сродкі для кансервацыі руін і стварэння праекта рэканструкцыі. Энтузіясты арганізавалі невялікую экспазіцыю ў будынку медчасці, дзе выстаўляліся знойдзеныя пры добраўпарадкаванні комплексу артэфакты і макет маёнтка ўзору канца XVIII стагоддзя. Але фінансаў на ўсе задумкі не хапіла, і актыўныя работы былі спынены, ахова аб’ект пакінула. Як след, у 2016 годзе сядзібны комплекс перажыў жорсткую атаку вандалаў: як і амаль сто гадоў таму, выкрадзена і разбурана было ўсё, што толькі можна.

Раны гнаяцца і дагэтуль.

Фота з кнігі "Старыя сядзібы Мінскага краю" (2000)

За парадкам у межах уласных магчымасцяў спрабуюць сачыць валанцёры. Яны не раз звярталіся да раённых і абласных уладаў з просьбамі як мінімум спыніць руйнаванне. У лістападзе 2019 года Мінскі аблвыканкам прадпісаў выканаць шэраг мерапрыемстваў, якія могуць дапамагчы захаваць гісторыка-культурную каштоўнасць.

На сцяне сядзібы бачны інвентарны надпіс “Усад. дом”. Падпісалі, мабыць, каб перыядычна правяраць, ці не скралі будынак. Правільна адзначылі ў сваім водгуку адны з наведвальнікаў: яго не скрадуць, ён рассыплецца сам.

Дзмітрый Суганяеў

Відэа аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт. 

Грамадства

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

Пра асаблівасці работы мы пагутарылі з намеснікам начальніка ўстановы Максімам Кулем.

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн.