Вы тут

Міністр аховы здароўя Германіі: У краіне пачынаецца эпідэмія COVID-19


Міністр аховы здароўя ФРГ Енс Шпан чакае сур'ёзнага распаўсюджвання віруса SARS-CoV-2, які выклікае захворванне COVID-19 у краіне. "Мы знаходзімся ў пачатку эпідэміі каранавіруса ў Германіі", - заявіў ён, падкрэсліўшы, што ланцужкі інфекцыйнага працэсу збольшага не прасачыць, і ў гэтым навізна сітуацыі.


На гэтым фоне, па словах міністра, пад пытаннем, ці апынецца ўдалай ранейшая стратэгія па лакалізацыі віруса і спынення ланцужкоў інфекцыйнага працэсу. За апошнія суткі COVID-19 выяўлены ў двух чалавек у федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, у чатырох - у Бадэн-Вюртэмбергу і аднаго - у Рэйнланд-Пфальцы.

Пасля пацверджання заражэння новым вірусам сямейнай пары ў Хайнсбергу (федэральная зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія) мясцовыя ўлады рыхтуюцца прыняць маштабныя меры, каб прадухіліць распаўсюд інфекцыі. Па словах зямельнага міністра аховы здароўя Карла-Ёзафа Лаумана, вялікая колькасць асоб павінны быць змешчаны пад хатні карантын.

Жанчына, у якой быў выяўлены каранавірус, працуе выхавальніцай у дзіцячым садзе, таму ўсе дзеці гэтай установы і іх бацькі павінны заставацца дома. Акрамя таго, у сям'і маюцца двое ўласных дзяцей школьнага ўзросту, у якіх не выяўлена сімптомаў захворвання.

Пад хатні карантын змешчаны таксама ўсе пацыенты і персанал двух прыватных медыцынскіх кабінетаў, а таксама шэраг супрацоўнікаў Кёльнскай універсітэцкай клінікі, з якімі кантактавалі хворыя, калі хадзілі туды на прыём. Інфармацыю аб заражэнні перадалі таксама ў гасцініцу ў Нідэрландах, дзе нямецкая сям'я нядаўна правяла кароткі адпачынак. З 26 лютага зачыненыя ўсе школы і дзіцячыя сады ў акрузе Хайнсберг, яны адкрыюцца не раней за пачатак наступнага тыдня.

Прэв'ю: theglobeandmail.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?