Вы тут

Пераможца інтэлектуальнага конкурсу “MobiКвіз” адправіцца ў Оксфард


Кампанія МТС аб'яўляе пра старт конкурсу для вучняў 10-11 класаў “MobiКвіз”.


— Мы не першы год ладзім конкурсы для школьнікаў. Сумесна з Міністэрствам адукацыі  імкнемся падтрымаць юных інтэлектуалаў, у якіх ёсць цікавасць да сферы сучасных тэхналогій. Фармат “MobiКвіза” дазволіць кожнаму ўдзельніку праверыць сваю эрудыцыю,  — падкрэслівае кіраўнік камерцыйнага дэпартамента кампаніі МТС Мікалай Булаш.

“МобіКвіз” будзе складацца з серыі інтэлектуальных гульняў. Адборачныя этапы пройдуць ва ўсіх абласных гарадах Беларусі з сакавіка па май. Пераможцы рэгіянальных тураў прыедуць у Мінск на паўфінал. Гульцоў каманд, якія перамаглі, чакае індывідуальнае выпрабаванне: у фінальным туры яны будуць змагацца паміж сабой.

Пытанні ва ўсіх турах інтэлектуальнай гульні будуць тычыцца тэхналогій, інавацый, інтэрнэту, мабільнай сувязі, а таксама літаратуры і гісторыі. Для перамогі падлеткам спатрэбяцца не толькі веды, але таксама лагічнае мысленне і ўменне знаходзіць правільныя аргументы.

Пераможца, які правільна адкажа на большасць пытанняў у фінале  “MobiКвіза”, атрымае мэтавую стыпендыю на навучанне на моўных курсах у Оксфардзе (Вялікабрытанія).

Першы адборачны этап пройдзе ў Брэсце 7 сакавіка. Для таго, каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна сабраць каманду з 7 чалавек, прайсці рэгістрацыю і ў прызначаны час прыйсці на гульню. Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы конкурсу можна знайсці ў пабліку “УКантакце”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.