Вы тут

Дайсці да Перамогі


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі рэалізуецца праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 года”


Цікавы інфапраект прымеркаваны да святкавання 75‑годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, стартаваў за 100 дзён да свята: 30 студзеня. Штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы пра жыццё БССР напярэдадні Перамогі. Падаюцца найбольш цікавыя навіны, падзеі зімы й вясны 45‑га, адабраныя з тагачасных беларускіх газет — а гэта цэнтральныя “Савецкая Беларусь” і “Звязда”, абласныя “Бальшавік Палесся”, “Віцебскі рабочы”, “Савецкая радзіма”, а таксама раённыя.

Чым жыла Беларусь у чаканні Перамогі? Вядома ж, мы чытаем тую хроніку з пазіцый, ведаў нашых дзён, аднак па-ранейшаму заслугоўвае вялікай павагі праца, подзвігі тых, хто — кожны па-свойму, як мог — набліжаў Перамогу. Выбіраючы тыя ці іншыя газетныя публікацыі, супрацоўнікі бібліятэкі акцэнтуюць увагу на самых значных падзеях — і мы ўяўляем сабе тых жывых людзей з іх клопатамі, працаю, марамі.

Чырвоная армія разам з саюзнікамі набліжала заканчэнне вайны. А вызваленая Беларусь адраджалася з руін. Як тое было? Чытайце на партале НББ (www.nlb.by), на сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” (www.іnfocenter.nlb.by).

Рыгор Гарэшка

Нумар у фармаце ПДФ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.