Вы тут

У аграгарадку Васход Магілёўскага раёна рэканструявалі дзіцячы сад-яслі


У выніку мадэрнізацыі старога будынка, якая была праведзена ўсяго за год з невялікім, плошча ўстановы павялічылася ў паўтара раза. Абноўлены дзіцячы сад сёння можа прыняць 105 выхаванцаў — на трыццаць больш, чым раней. Бацькі і родныя дзяцей у захапленні ад змен: падлога з падагрэвам, харчблок абсталяваны па апошнім слове тэхнікі , зручная пральня, музычная зала. Цалкам змянілася і тэрыторыя вакол дзіцячага садка: зроблены новыя веранды, устаноўлена сучаснае спартыўнае і гульнявое абсталяванне.


— Дзеці — наша інвестыцыя ў будучыню. Таму вельмі важна, каб у іх былі годныя ўмовы для гарманічнага развіцця. Каб бацькі, пакідаючы сваіх малых у дзіцячым садку, ведалі, што ім там камфортна і ўтульна. Што з імі займаюцца клапатлівыя педагогі, якія дапамогуць раскрыць у дзіцяці талент і развіць яго, — адзначыў падчас адкрыцця абноўленай установы член Савета Рэспублікі, прарэктар МДУ імя Куляшова Алег Дзячэнка.

Упраўленне камунальнага будаўніцтва (УКБ) Магілёўскага раёна і будтрэст № 17 зрабілі ўсё, каб гэты дом быў цёплым і ўтульным. Дырэктар УКБ Віктар Аляксандраў адзначыў, што ў раёне ёсць яшчэ адзін перспектыўны аграгарадок — Вейна, дзе таксама разглядаецца магчымасць рэалізацыі праекта па будаўніцтве новага дзіцячага садка.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв'ю: aydaya.by

Загаловак у газеце: Інвестыцыі ў будучыню

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.