Вы тут

Віктар Лісковіч: Выпускнікі рабочых прафесій заўсёды запатрабаваныя на рынку працы


Пра гэта старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч заявіў падчас сустрэчы з калектывам і навучэнцамі гродзенскага каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайну ў рамках адзінага дня інфармавання.


Азнаёміўшыся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы адукацыі, дзе ў 2011 годзе быў адкрыты рэсурсны цэнтр з сучасным абсталяваннем і найноўшымі тэхналогіямі навучання, сенатар падкрэсліў асаблівую важнасць сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Паводле яго слоў, яна надзяляе выпускнікоў рабочымі прафесіямі, якія заўсёды запатрабаваныя на рынку працы.

— Самы вялікі плюс навучальнай установы ў тым, што праграмы тут практыка-арыентаваныя. Навучэнцы займаюцца ў рэсурсным цэнтры, стажыруюцца на прадпрыемствах. Падрыхтаваныя такім чынам спецыялісты, несумненна, запатрабаваныя, іх прафесіі прэстыжныя. Каледж — гэта сур'ёзная стартавая пляцоўка, — адзначыў Віктар Лісковіч.

Нядзіўна, што выкладчыкі і навучэнцы гродзенскага каледжа — актыўныя ўдзельнікі конкурсу прафмайстэрства WоrldSkіlls. Спробы гродзенцаў прадэманстраваць свае навыкі ў розных кампетэнцыях нярэдка прыносяць ім прызавыя месцы. Літаральна за некалькі гадоў беларуская зборная, у склад якой уваходзяць і гродзенцы, значна прасунулася ў сусветным рэйтынгу камандаў.

Поспехам моладзі спрыяюць пастаяннае павышэнне кваліфікацыі педкалектыву, закупка абсталявання і адкрыццё рэсурсных цэнтраў. Немалаважна, што ў навучанні ў каледжы выкарыстоўваюцца тэхналогіі, якія ўжываюцца на вытворчасці і з якімі выпускнікам трэба будзе мець справу. Гэта, зноў жа, істотны аргумент на карысць рабочых спецыяльнасцяў для эканомікі краіны.

Па словах Віктара Лісковіча, дзяржава зацікаўлена ў кадрах, забяспечваючы, у адрозненне ад многіх іншых краін, выпускнікоў гарантаваным першым рабочым месцам і іншымі прэферэнцыямі, якія адпавядаюць статусу «малады спецыяліст».

Што да іншых пазіцый сацыяльна арыентаванай палітыкі дзяржавы, то безумоўную падтрымку знаходзяць шматдзетныя бацькі. Старшыня профільнай камісіі нагадаў, што ў Беларусі ўсяляк стымулюецца і заахвочваецца нараджэнне другога, трэцяга і наступных дзяцей. Так, з 1 лютага падраслі ўсе выплаты і дапамогі на малых. Акрамя таго, створаны аптымальныя ўмовы для нараджэння і выхавання дзяцей: на высокім узроўні знаходзяцца медыцынскія паслугі, забяспечваюцца сацыяльныя гарантыі, падтрымліваецца на належным узроўні экалагічны стан.

Гэта спрыяе не толькі росту нараджальнасці, але і інтарэсу замежных грамадзян да Беларусі. У Гродзеншчыны, на думку Віктара Лісковіча, вялікі турыстычны патэнцыял. Не ў апошнюю чаргу дзякуючы дзеянню бязвізавага рэжыму.

— Бязвіз даў магутны імпульс для развіцця турызму ў рэгіёне. Край над Нёманам мае багатую культурна-гістарычную спадчыну. А якія ў нас брэндавыя мерапрыемствы! У якасці прыкладу на розум прыходзіць Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. У 2018 годзе больш за 270 000 гасцей наведала гэтае свята. Трэці дзень прайшоў на Аўгустоўскім канале, і на воднай жамчужыне Гродзеншчыны пабывала больш за 25 000 людзей.

Напрыканцы парламентарый нагадаў, што сёлета адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ён звярнуў увагу, што ў моладзі не павінна ўзнікаць пытання: ісці ці не на выбары? Гэта абавязак кожнага грамадзяніна — паўдзельнічаць у лёсе сваёй дзяржавы. Дэмакратыя — вялікая выгада, якой мы можам карыстацца, фарміруючы палітычную карціну будучага дня.

Па матэрыялах «Гродзенскай праўды»

Загаловак у газеце: Кадры ў кадры

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.