Вы тут

Орда: Несправядліва, калі аднолькавую пенсію атрымліваюць тыя, хто ўсё жыцце павышаў кваліфікацыю і вучыўся, і тыя, хто "спаў" на працы


Несправядліва, калі аднолькавую пенсію атрымліваюць тыя, хто ўсё жыцце павышаў кваліфікацыю і вучыўся, і тыя, хто «спаў» на працы. Пра гэта заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда падчас VIII з'езду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.


Важнае пытанне, якое ўзнімаюць працаўнікі краіны, — пенсійная сістэма. Сёння дзейнічае ўраўняльны прынцып: практычна аднолькавую пенсію атрымліваюць матываваныя супрацоўнікі і тыя, хто «спаў» на працы. Міхаіл Орда лічыць такі падыход няправільным і несправядлівым. Механізмы налічэння пенсій мусяць зацікавіць людзей працаваць лепш, развівацца ў прафесіі.

Адзначыў старшыня ФПБ і пэўны дысбаланс у налічэнні пенсій тым, хто працягвае працаваць. Закрануў Міхаіл Орда і актуальнае пытанне сёлетняга змянення сістэмы аплаты працы бюджэтнікаў. Гэтай тэме прысвечана спецыяльная «гарачая лінія» ФПБ, на якую паступіла больш за 400 званкоў. Выяўленыя памылкі ліквідуюцца зараз жа.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.