Вы тут

Прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі прапанаваў павялічыць базавую стаўку да ўзроўню бюджэту пражытковага мінімуму


Базавую стаўку, якая з 1 студзеня ўжываецца для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, прапануецца ўзняць да ўзроўню бюджэту пражытковага мінімуму. 


Такую прапанову агучыла на з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Таццяна Якубовіч, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. На яе думку, базавая стаўка, якая зараз існуе (185 рублёў), не вырашае праблему выплаты мінімальнага заробку.

«Мы бачым і праблему работнікаў арганізацый, якія раней мелі ведамаснае падпарадкаванне, а потым перайшлі ў сістэму Мінадукацыі, — паведаміла лідар членскай прафсаюзнай арганізацыі. — У асноўным гэта работнікі дзіцячых садкоў. Ім не залічваюцца ў стаж працы ў бюджэтнай арганізацыі дадзеныя перыяды, хоць фактычна яны шмат гадоў адпрацавалі менавіта ў гэтай сферы».

Таццяна Якубовіч лічыць, што новая сістэма аплаты працы ў цэлым спрацавала. Тым не менш, узніклі і пытанні, якія характэрныя для любога новага распачынання, у прыватнасці, асобныя работнікі бухгалтэрый аказаліся непадрыхтаванымі да новых умоў і дапусцілі шэраг тэхнічных памылак.

Акрамя таго, дадатковай прапрацоўкі патрабуе пытанне налічэння зарплаты кіраўнікам устаноў адукацыі і іх намеснікам, якія маюць вучэбную нагрузку па сумяшчальніцтве. «Надбаўка за спецыфіку працы ім ўстаноўлена ў памеры трыццаці працэнтаў, як настаўнікам без катэгорыі. А гэта нашы найлепшыя кадры, было б правільна лічыць ім павышэнне хоць бы на ўзроўні першай катэгорыі», — лічыць дэлегат.

Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі таксама звярнула ўвагу на неабходнасць выключыць сітуацыі, калі сродкі, выдзеленыя на аплату працы работнікаў адукацыі і іншых бюджэтных сфер, часткова пераразмяркоўваюцца на іншыя патрэбы горада або раёна.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».