Вы тут

На Гомельшчыне ў некаторых месцах правядзення "Масленіцы" будзе закрыты рух


Пра гэта паведамляе УУС аблвыканкама.


У бліжэйшыя выхадныя дні (29 лютага - 1 сакавіка) на адкрытых пляцоўках у гарадах і раёнах вобласці пройдзе традыцыйные народные свята праводзінаў зімы.

Кожны раён абласнога цэнтра - не выключэнне. Да прыкладу, у Цэнтральным раёне святкаванне пройдзе з 10.00 да 18.00 каля Гомельскай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 1 (вул. Мазурава, 110), у Савецкім - з 11.00 да 16.00 на пляцоўцы каля Палаца культуры “Фестывальны” (пр. Рэчыцкі, 24), у Навабеліцкім - з 11.00 да 15.00 на пляцоўцы ў раёне зоны адпачынку “Сажалкі” (вул. Ільіча), у Чыгуначным - з 10.00 да 17.00 на стадыёне ААТ “Гомсельмаш” (пр. Касманаўтаў, 49) і на пляцоўцы каля будынка  Палаца культуры “Касцюкоўка” (вул. Незалежнасці, 2а).

На час правядзення святочных мерапрыемстваў супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельшчыны будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем Правілаў дарожнага руху ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху. Нарады ДПС будуць набліжаны не толькі да тэрыторыі, прылеглай да месцаў правядзення святочных мерапрыемстваў, але і выстаўлены ў месцах масавага збору людзей і аснашчаны прыборамі фота і відэафіксацыі.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу: у Гомелі, 29 лютага, у перыяд з 10.00 да 17.00 у мікрараёне Касцюкоўка, з боку вуліц Незалежнасці, Першамайскай і Кастрычніцкай, а таксама ад з'езда з праспекта Рэчыцкага да жылога дома № 8 па вуліцы Паўлава будзе закрыты рух для ўсіх відаў транспартных сродкаў.

ДАІ заклікае быць уважлівымі на дарозе і ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: otdeln.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.