Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні важна не ўпусціць момант, калі будзеце здольныя прадэманстраваць свае таленты навакольным. У выпадку ўдалай прэзентацыі ваш аўтарытэт і папулярнасць прыкметна ўзрастуць. Асабістае абаянне дапаможа ў вырашэнні прафесійных праблем. У сераду з'явіцца магчымасць разабрацца, хто вам сапраўдны сябар, а хто проста прыяцель, і адкрыццё можа здзівіць. У другой палове тыдня засяродзьцеся на сям'і. У нядзелю лепш заняцца назапашанымі хатнімі справамі.


Фота: gs.by

ЦЯЛЕЦ. Калі вы спрабуеце рабіць як лепш, а атрымліваецца як заўсёды, гэта знак таго, што вы не зусім разумееце, што, уласна кажучы, робіце. Не распыляйцеся, пастаўце сабе пэўную мэту. У першай палове тыдня не варта праводзіць шмат часу ў інтэрнэце — віртуальныя зносіны пагражаюць адабраць эмоцыі ад рэальнага. Не выключана, што ў суботу давядзецца працаваць, затое ў нядзелю можна будзе павесяліцца ад душы.

БЛІЗНЯТЫ. Зоркі абяцаюць прыемныя перамены ў асабістым жыцці. Можаце акунуцца ў новы гарачы раман, вам прызнаецца ў каханні чалавек, якога вы раней лічылі проста сябрам. Не варта сумнявацца ва ўласных сілах і прывабнасці. Так, вы здольныя закружыць галаву. У прафесійнай сферы вас таксама чакаюць поспех, выгадныя прапановы і дадатковы прыбытак.

РАК. Вы ўсё яшчэ не ўпэўнены ва ўласных сілах? Ганіце прэч ад сябе такога роду сумневы. У вас дастаткова энергіі, каб дамагчыся пастаўленых прафесійных мэт. Вярніцеся да незавершаных спраў і паспрабуйце своечасова ліквідаваць недакладнасці. У пачатку тыдня можаце атрымаць доўгачаканую вестку, якая вельмі парадуе. Пятніца спрыяльная для паездак, падарожжаў, камандзіровак і пераездаў. У выхадныя лю́бы чалавек падорыць штосьці асаблівае.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні вы будзеце схільныя занадта захапляцца і кідаць пачатыя справы, не давёўшы іх да канца. Аднак давядзецца засяродзіцца на чымсьці адным. Пры ўдалым збегу абставін грошай стане больш, і яны страцяць для вас ранейшае значэнне. У чацвер пашкадуйце сябе, не варта ўзвальваць на плечы непасільную ношу і на рабоце, і дома. Дзеці парадуюць поспехамі.

ДЗЕВА. Спрыяльны момант для змены свайго жыцця ў лепшы бок. Забудзьцеся пра няўдачы. Пажадана пакінуць у спакоі старыя праблемы і сканцэнтравацца на новых ідэях. Імкніцеся да самастойнасці ў справах і да свабоды ў творчасці. У чацвер лепш устрымацца ад актыўнай дзейнасці і залішняй ініцыятыўнасці. У пятніцу можаце разлічваць на дапамогу і падтрымку сяброў. Правядзіце святы весела.

ШАЛІ. Часам будзе здавацца, што ўсё немагчымае магчыма, трэба толькі вельмі захацець. У аўторак вы, хутчэй за ўсё, апыняцеся ў патрэбны час у патрэбным месцы, і праблема падарункаў да свята будзе знятая з парадку дня. На рабоце пастаўцеся з увагай да сваіх абавязкаў, не выпускайце з-пад увагі дробязі. У выхадныя дні адпачніце ад мітусні і прыміце прапанову каханага чалавека трохі вас папесціць.

СКАРПІЁН. Вас чакаюць поспех у справах, кар'ерны рост і значны прыбытак. Усе вашы ўкладанні акупяцца. Прычым вялікія сумы дастануцца амаль без намаганняў, таму што майстэрства і рэпутацыя будуць працаваць на вас. Зараз выконваюцца жаданні, так што не бойцеся марыць: атрымаеце менавіта тое, да чаго імкнуліся.

СТРАЛЕЦ. Тыдзень будзе спрыяць дзелавой актыўнасці, рэалізацыі новых ідэй і планаў. Толькі перш чым пачаць увасабляць у жыццё, іх пажадана яшчэ раз прааналізаваць, звярнуць увагу і ліквідаваць недахопы. Паспрабуйце быць больш сабранымі, не марнаваць час на пустую балбатню. Добра было б парадаваць блізкіх не столькі дарагімі, колькі патрэбнымі падарункамі.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні не варта шукаць выгаду. Проста рабіце сваю справу і па магчымасці дапамагайце іншым. Непажадана пачынаць штосьці новае, лепш разабрацца са старымі праблемамі. Серада можа аказацца ключавым днём тыдня, вельмі важна правесці яго з адчуваннем унутранай свабоды. У чацвер партнёры могуць прапанаваць цікавы праект, які заслугоўвае ўвагі. У выхадныя арганізуйце сустрэчу з сябрамі.

ВАДАЛІЎ. Паспрабуйце не перагружаць сябе працай, лепш зрабіць менш па аб'ёме, але больш якасна. Абставіны могуць аказацца мацнейшыя за вас. Ня падайце духам, нават калі пакуль не атрымліваецца дамагчыся жаданага. Варта пазбягаць неабдуманых учынкаў, ілюзій, страт. У пятніцу можа парадаваць выгадная дзелавая прапанова. У выхадныя не выключаецца павышаная цікавасць да хатніх і сямейных пытанняў і паспяховае іх вырашэнне.

РЫБЫ. Без асаблівых ваганняў ажыццяўляйце вашы планы, нават калі калегі сумняваюцца ў поспеху. Сітуацыя спрыяе прыняццю сур'ёзных і адказных рашэнняў. Спадзявайцеся толькі на сябе. Паспрабуйце перагледзець вашы адносіны з сям'ёй. Магчыма, вы сталі залішне запальчывыя або няўважлівыя. Найбольш спрыяльным для вас днём будзе субота, неспрыяльным — чацвер.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».