Вы тут

Названы самыя папулярныя сярод пакупнікоў кнігі на беларускай мове ў студзені


Што найбольш набывалі нашы суайчыннікі ў студзені 2020 года з кніг, выдадзеных у краіне на беларускай мове?


На гэтае пытанне паспрабуем адказаць з дапамогай рэйтынга продажаў па кнігарнях «Белкнігі». Абсалютным лідарам з'яўляецца «Гары Потэр і філасофскі камень» Д. Роулінг у перакладзе на беларускую мову. Выдавец — Андрэй Янушкевіч. На другім месцы — з істотным адставаннем — раман «Мова» Віктара Марціновіча, які выйшаў у «Кнігазборы» (пакупнікі набылі 72 паасобнікі). На трэцім — славуты «Маленькі прынц», пераўвасоблены па-беларуску, якога прададзены 71 экзэмпляр. На чацвёртым месцы — хрэстаматыя для дашкольнікаў «Залатая скарбонка» (63 экзэмпляры). На пятым — фотаальбом А. Ласмінскага «Гродна» (45 экзэмпляраў).

Што цікава, у першую дзясятку лідараў продажаў увайшлі і «Людзі на балоце» народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. У другой дзясятцы 11-е, 13-е і 16-е месцы занялі кнігі Уладзіміра Караткевіча: «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Чорны замак Альшанскі». Класік гістарычнай прозы яшчэ і на 26-м месцы — з раманам «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Усе гэтыя кнігі пабачылі свет у выдавецтве «Попурри».

У рэйтынгу продажаў «Белкнігі» са 100 назваў (пачынаючы ад лідара, «Гары Потэра...») свае месцы занялі і кнігі многіх сучасных беларускіх пісьменнікаў: Ганны Севярынец, Святланы Алексіевіч, Віктара Ермаловіча, Алены Стэльмах, Генадзя Аўласенкі, Людмілы Рублеўскай, Сяргея Чыгрына, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Сяргея Давідовіча, Віктара Гардзея, Сяргея Мінскевіча, Уладзіміра Арлова, Віктара Шніпа, Віктара Корбута, Галіны Нічыпаровіч, Аляксея Якімовіча, Валеры Гапеева, Анатоля Зэкава (студзеньскія продажы ад 22 да 6 экзэмпляраў). Зразумела, што ў вялікай колькасці кнігі набываюцца непасрэдна бібліятэкамі альбо распаўсюджваюцца на прэзентацыях з удзелам аўтараў на розных пляцоўках. І продажы ў гандлі болей чым 100 аб'ектаў ААТ «Белкнігі» — не самы аб'ектыўны і тым болей не поўны паказчык цікавасці да творчасці таго ці іншага аўтара. І ўсё ж такія рэйтынгі па-свойму цікавыя і таксама з'яўляюцца ў пэўнай ступені характарыстыкай запатрабаванняў чытача і пакупніка.

Мікола Берлеж

Загаловак у газеце: У лідарах — «Гары Потэр»

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.