Вы тут

Міністэрства аховы здароўя: У беларускі з Віцебска адзін з тэстаў на каранавірус даў станоўчы вынік


Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі адзін з тэстаў, якія былі выкананы ў беларускі, якая пражывае ў Віцебскай вобласці, выявіў фрагмент РНК, які можа належаць тыпу каранавіруса Covid-2019.


Тэсты выконваліся ў рамках актыўнага лабараторнага кантролю грамадзян, якія вярнуліся з эпідэміялагічна неспрыяльных раёнаў. Такія мерапрыемствы ў гэтыя дні праходзяць па ўсёй краіне.

Беларуска і двое яе калегаў прыбылі з Італіі. У сувязі з тым, што яны былі непрацяглы час у Паўночнай Італіі, яны былі выкліканыя ва ўстанову аховы здароўя. Ва ўсіх, хто прыбыў, былі ўзятыя тэсты і аналізы. Пацыенты былі шпіталізаваны ў Віцебскую абласную клінічную інфекцыйную бальніцу. На сённяшні момант стан ўсіх трох здавальняючы, прыкмет захворвання няма. Дадзенай пацыентцы праводзіцца паглыбленая лабараторная дыягностыка. У двух яе калегаў тэсты адмоўныя.

Зараз ва ўстановах аховы здароўя Беларусі з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю знаходзяцца тры пацыенты. Ва ўсіх траіх стан здавальняючы, клінічных праяў хваробы няма.

Першы завозны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны ў Беларусі ў пятніцу. У той жа дзень міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і эксперты адказалі на пытанні журналістаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.