Вы тут

Міністэрства аховы здароўя: У Беларусі зарэгістраваны 3 выпадкі каранавіруса


Трое хворых з падазрэннем на каранавірус знаходзяцца ў медустановах Беларусі. Намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны ўрач Наталля Жукава паведаміла, што імавернасць наяўнасці ў іх каранавіруснай інфекцыі мае высокую ступень. Пры гэтым суразмоўца паведаміла, што аналізы былі дадаткова накіраваны ў адну з лабараторый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя для пераправеркі.


Нагадаем, што першым пацыентам стаў студэнт БНТУ з Ірана, які 22 лютага прыляцеў з Баку ў Мінск. Аб яго станоўчым тэсце Міністэрства аховы здароўя паведаміла 27 лютага. Разам з ім у сталічную інфекцыйную бальніцу даставілі яго дзяўчыну і яе родных.

У суботу ў Міністэрстве аховы здароўя заявілі, што адзін з тэстаў у бацькі дзяўчыны даў сумнеўны вынік. Але клінічнай карціны захворвання ў мужчыны, гэтак жа як і ў самога іранскага студэнта, няма.

А 1 сакавіка прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія БАРАДУН паведаміла, што пад падазрэннем на заражэнне яшчэ адна беларуска. У РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі тэст віцяблянкі выявіў фрагменты РНК, якія могуць належаць тыпу каранавіруса 2019-nCoV. Тэсты праводзіліся ў межах актыўнага лабараторнага кантролю грамадзян, якія вярнуліся з эпідэміялагічна неспрыяльных раёнаў.

Вядома, што беларуска і двое яе калег прыбылі з Італіі. У сувязі з гэтым іх выклікалі ў медустанову, узялі тэсты і аналізы. Пацыенты былі шпіталізаваны ў Віцебскую абласную клінічную інфекцыйную бальніцу. Зараз іх стан здавальняючы, клінічнай карціны захворвання няма. Пра гэта расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый ДЗЯРКАЧ.

Наталля Жукава адзначыла, што беларусы часта задаюць пытанні, як можна абследавацца. І нагадала, што мэтазгоднасць абследавання вызначае ўрач. Тэсты неабходна здаваць тым грамадзянам, якія наведвалі эпідэмічна неспрыяльныя краіны (КНР, Італія, Паўднёвая Карэя і Іран) і мелі блізкія кантакты з захварэлымі.

— Тыя, хто прыбывае з неспрыяльных рэгіёнаў, змяшчаюцца ў інфекцыйную бальніцу. І разам з тэстам на каранавірус у іх бяруць аналізы на іншыя рэспіраторныя інфекцыі. Калі аналіз на каранавірус не пацвярджаецца, пацыент накіроўваецца ў кантакт-цэнтр, дзе за ім вядзецца назіранне на працягу 14 дзён, — дадала начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, звароту грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Алена БОГДАН.

Наталля Жукава падкрэсліла, што неабходнасці ў абмежавальных мерах пакуль няма, акрамя выездаў арганізаваных груп у КНР, Італію, Паўднёвую Карэю і Іран. Нашэнне масак і выкарыстанне іншых сродкаў аховы яна парэкамендавала ў залежнасці ад стану здароўя. Нагадаем, што здаровым людзям спецыялісты не раяць насіць маскі.

Як адзначыў прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр БЕРДЫКЛЫЧАЎ, пакуль СААЗ не бачыць неабходнасці ў абмежаванні падарожжаў і гандлю. Такія меры ён назваў неэфектыўнымі. А вось меры, якія праводзіць Беларусь па выяўленні інфекцыі, даюць добрыя вынікі. Эксперт падкрэсліў, што ўчора на канферэнцыі Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у якой ад Беларусі ўдзельнічаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, былі адзначаны адкрытасць і аператыўнасць беларускай сістэмы аховы здароўя.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: ria.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.