Вы тут

На выстаўцы ў Віцебску можна ўбачыць цуд нараджэння матылёў


У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі выстаўка жывых экзатычных матылёў і прыватнай энтамалагічнай калекцыі стала нагодай для ўсталявання рэкордаў і пачатку традыцый.


На выстаўцы матылёў у віцебскай ратушы.

Напрыклад, хлопцы падчас кветка-цукерачнага этапу стасункаў сталі запрашаць дзяўчат на рамантычнае спатканне ў ратушу. Яркія матылі лятаюць побач, садзяцца на жаночыя валасы і нечакана становяцца «заколкамі», «кліпсамі», а могуць і «брошкамі», упрыгожваючы адзенне...

Каб убачыць каля пяцідзесяці відаў прыгожых прадстаўнікоў насякомых з усяго свету, у абласны цэнтр прыязджаюць здалёк. Усіх наведвальнікаў адразу замілоўвае аб'ява, якую павесілі музейныя работнікі на сценах залы з незвычайнымі экспанатамі: «Праявіць разуменне да матылёў, не чапаць і не дзьмуць на іх». І просяць таксама ўважліва глядзець пад ногі, каб, не крый божа, не раздушыць насякомае...

На выстаўцы можна ўбачыць і цуд нараджэння матылёў. Коканы размяшчаюцца ў выставачнай зале, і кожны мае магчымасць назіраць за цудоўнай метамарфозай — іх ператварэннем у крылатых прыгажунь.

Цікава, дарэчы, што матылі зусім не растуць, а з'яўляюцца на свет ужо дарослага памеру. Велічыня крылаў насякомых — ад 3 да 28 сантыметраў. Іх радзіма — Філіпіны, Паўднёвая Амерыка, Мадагаскар, Афрыка, Кітай і іншыя краіны свету. Жыццё прадстаўнікоў фаўны вельмі кароткае: ад некалькіх гадзін да тыдня, таму экспазіцыя пастаянна абнаўляецца. І штотыдзень відавы склад выстаўкі мяняецца на 25—40 %.

Каб крылатыя прыгажуні не змерзлі, для іх стварылі трапічны клімат. У памяшканні падтрымліваюцца тэмпература +25° і вільготнасць паветра 60—80 %.

Харчуюцца замежныя госці садавіной і мёдам.

Выстаўка багатая і сапраўднымі рэкардсменамі. Так, матыль Паўлінавочніца Атлас — самы вялікі ў свеце. Ён занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса з-за сваіх вялікіх памераў. Сярод матылёў ёсць яркія Манархі, якія падчас міграцыі могуць здзяйсняць пералёты на тысячы кіламетраў, як пералётныя птушкі. Можна ўбачыць і сінякрылых Марфід з «незвычайным эфектам»: з цудоўнымі аптычнымі пералівамі крылаў. На выстаўцы ёсць і «майстры» маскіроўкі — Ліставідкі Калімы. Уражваюць і гіганцкія Калігі, якія палохаюць птушак велізарнымі «вачамі» на крылах.

Як паведамілі ў адміністрацыі музея, выстаўка будзе працаваць да канца сакавіка.

Аляксандр ПУКШАНСКІ, фота аўтара

Загаловак у газеце: Да матылёў па... рамантыку!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.