Вы тут

Барацьба са шкоднікамі ў садзе і агародзе


Пладовыя дрэвы ратуюць ад шкоднікаў з дапамогай дыму. У старых тазіках, напоўненых вільготнымі драўнянымі адходамі, разводзяць агонь, дамагаючыся багатага дымлення, і ставяць іх пад кронай дрэва. Такую аперацыю праводзяць у ціхія вечары двойчы: да цвіцення і пасля.


Таматы, перцы, агуркі некалькі разоў за сезон апырскваюць растворам настою крапівы. Гэта з'яўляецца добрай пазакаранёвай падкормкай, расліны растуць моцныя, павышаецца ўстойлівасць да хвароб і шкоднікаў.

Капусту абараняе палын, які варта мець у кутку саду. Як толькі з'яўляюцца першыя бялянкі, ламаюць яго сцёблы і раскладваюць іх на расліны капусты.

Смаўжоў ловяць на прынаду: наліваюць увечары паўбутэлькі піва ў глыбокую талерку, выстаўляюць яе на градку, а на світанні збіраюць там п'яную кампанію (можна аддаць птушкам).

Асаблівай пахвалы заслугоўвае каляндра. Увесну яе лісточкі робяць любую салату апетытнай. Улетку спелае насенне спрэс адбівае апетыт у мышэй на градках з караняплодамі, а зімой высушаныя сцёблы абараняюць бульбу і іншыя запасы ў склепе ад тых жа хвастатых зладзюжак.

Ірына ТАМКОВІЧ

Прэв'ю: zelenj.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».