Вы тут

У крыпце сталічнага храма закладзена капсула з зямлёй месцаў пахавання сталічных міліцыянераў


У сталічных міліцыянераў ёсць пачэсная традыцыя. Напярэдадні прафесійнага свята кіраўніцтва Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама сустракаецца з роднымі і блізкімі тых, хто загінуў, выконваючы службовыя абавязкі. Сёлета ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых была закладзена капсула. У ёй сабрана зямля з месцаў пахавання людзей у пагонах. Капсула аздоблена адпаведнай сімволікай.


— Мы пастаянна імкнёмся дапамагаць сем'ям, у якія прыйшло такое гора, — расказвае начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў. — Увесь час трымаем кантакт, цікавімся, ці ёсць якія-небудзь праблемы, у вырашэнні якіх мы можам паспрыяць. І памяць загінулых калег мы шануем. Нашы супрацоўнікі перыядычна прыязджаюць да месцаў пахаванняў, дзе спачываюць вечным сном іх таварышы.

У сям'ю маёй суразмоўцы Таццяны Палевіч няшчасце прыйшло 14 гадоў таму. Яе муж, лейтэнант міліцыі Аляксандр Палевіч, дзяжурыў разам з калегам на 43-м кіламетры Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. Дыслакацыя месца — паміж развязкамі з дарогамі на Бягомль і Заслаўе. Аляксандр Палевіч спыніў аўтамабіль, каб праверыць дакументы кіроўцы. У гэты час прыблізна за кіламетр да нарада «Форд Мандэа» дагнаў грузавік ГАЗ-53, які вёз бочку квасу. «Форд» пайшоў на абгон, але чамусьці справа па паласе разгону. На яго шляху апынуўся Аляксандр Палевіч. Медыкам засталося толькі канстатаваць смерць міліцыянера. Яму зусім нядаўна споўнілася 37. Дома засталіся жонка і 14-гадовая дачка...

— Я тады глядзела фільм, — згадвае жанчына. — Раптоўна пазванілі па дамафоне. Чалавек, які прадставіўся калегам Сашы, папрасіў штосьці перадаць ад яго. Я здзівілася, але дзверы адчыніла. Тут мне і паведамілі пра тое, што адбылося... Час, як кажуць, лечыць, але боль нікуды не сыходзіць. Вось і цяпер трэба на яго магіле помнік падправіць. Крыху пакасіўся ён за гэты час...

Аляксандр Палевіч служыў у Цэнтральным РУУС Мінска. Перавёўся ён туды за тры гады да трагедыі. Завочна вучыўся ў Акадэміі МУС. Меў выслугу 18 гадоў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.