Вы тут

МУС падвяло вынікі конкурсу на лепшую фота- і відэаработу


Напярэдадні Дня міліцыі ў Міністэрстве ўнутраных спраў падвялі вынікі конкурсу на найлепшую фота- і відэаработу. Яны былі прысвечаны дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў нашай краіны.


За тры месяцы на адрас міністэрства прыйшло больш чым тры сотні работ. Адметна, што геаграфія ўдзелу ахапіла ўсе раёны Беларусі.

— Гэта адно з нестандартных мерапрыемстваў, якое праводзіцца сёлета. Галоўнае ў здымках — радасць і ўсмешка, якая пануе ў вачах дзяцей. Цікава, што аматары на роўных спаборнічалі з прафесіяналамі і нярэдка перамагалі, — заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Сяргей Хаменка. — Таму выбраць пераможцаў было для нас складана. Нецікавых работ не было. Кожная з іх адметная як па выкананні, так і па ўкладзеным у яе змест сэнсе... А ў выніку выбралі самыя жыццярадасныя здымкі.

Дасланыя работы датычыліся розных аспектаў. Большасць з іх закранала дзейнасць Дзяржаўтаінспекцыі. Напрыклад, у намінацыі «Дарожная бяспека» перамогу атрымала серыя сацыяльных відэаролікаў, створаная Сяргеем Марозавым. Вельмі актыўна ў конкурсе ўдзельнічалі дзеці. Іх бяспецы і марам былі адведзены намінацыі «Міліцыя — дзецям» і «Я б у міліцыю пайшоў».

Адкрывалі ж цырымонію ўзнагароджання лаўрэаты намінацыі «Гістарычная спадчына». Прыз і дыплом пераможцы атрымала Аляксандра Дудзецкая. Яна аўтар здымка «Ускладанне кветак загінуламу яфрэйтару С. Захараву». Герой яго — вайсковец, які служыць у часці 3214. Ён аддае даніну памяці салдату, што загінуў у Ваўкавыскім раёне. Але не падчас Вялікай Айчыннай, а ўжо пасля вайны, калі па лясах хаваліся ўзброеныя банды.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».