Вы тут

У Беларусі з-за сітуацыі з каранавірусам узята пад назіранне 14,5 тыс. чалавек


У Міністэрстве замежных спраў створана працоўная група па папярэджанні распаўсюджвання каранавіруса пад старшынствам намесніка міністра замежных спраў Андрэя Дапкюнаса.


Група, створаная некалькі дзён таму загадам міністра замежных спраў, займаецца рашэннем аператыўных пытанняў па праблеме. Аб гэтым паведамілі падчас брыфінгу ў Міністэрстве замежных спраў для прадстаўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Беларусі. 

«Паколькі Міністэрства замежных спраў клапоціцца і адказвае за дабрабыт дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў краіне, мы, у тым ліку па просьбе некаторых калег, якія выказвалі цікавасць у атрыманні інфармацыі, у такой размове, вырашылі арганізаваць гэта мерапрыемства», — паведаміў Андрэй Дапкюнас.

Па словах Наталлі Жукавай, галоўнага санітарнага ўрача Беларусі, запрошанай у якасці спікера, чацвёра хворых у Мінску — іранскі студэнт, у якога першым зарэгістраваны каранавірус, і кантактаваўшыя з ім члены сям’і яго дзяўчыны, якія былі шпіталізаваныя раней. Другія два чалавекі з Віцебска шпіталізаваны пасля вяртання дамоў з выставы ў Мілане. Усе пацыенты знаходзяцца ў задавальняючым стане, не патрабуюць спецыфічнага лячэння, хвароба працякае бессімптомна. «Шэсць выпадкаў, якія сёння зарэгістраваны, яшчэ раз пацвердзілі, што дзеянні Міністэрства аховы здароўя ў цэлым маюць пазітыўны характар для агульнага эпідэміялагічнага стану ў краіне», — падкрэсліла Наталля Жукава.

Медыкі ўзялі пад назіранне і лабараторнае абследаванне каля 14,5 тыс. чалавек, якія былі ў неблагапалучных краінах ці тых, хто кантактаваў з хворымі.

У Беларусі не будзе празмерных каранцінных мерапрыемстваў і закрыцця граніц. Адзінае, што прапаноўваюць медыкі, магчыма,перанос на іншы час буйных міжнародных выстаў.

Тэсты на каранавірус праводзяцца ў трох лабараторыях РНПЦ мікрабіялогіі і эпідэміялогіі, дзве працуюць у кругласутачным рэжыме, каб скараціць час правядзення даследаванняў.

Як паведаміла Наталля Жукава, у міністэрстве сёння абмяркоўваецца магчымасць увядзення забароны на экспарт масак па прыкладзе Расіі.

Батыр Бердыклычаў, прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі, адзначыў, што сёння існуюць у свеце дзве тэндэнцыі. У Кітаі з лютага колькасць выпадкаў заражэння і смяротнасць зніжаюцца, а ў іншых краінах, напрыклад, Іране, Паўночнай Карэі, Італіі ідзе тэндэнцыя да значнага росту.

«81% усіх выпадкаў каранавіруснай інфекцыі будзе пераносіцца людзьмі як лёгкая форма, проста рэспіраторныя праявы. Іх чалавек можа перанесці на нагах. 14% больш цяжкія, патрабуюць шпіталізацыі, могуць прывесці да пнеўманіі, парушэння дыхання, — дадаў прадстаўнік СААЗ. — 5% выпадкаў крытычныя, патрабуюць інтэнсіўнага лячэння і могуць быць спрагальныя з вельмі цяжкімі ўскладненнямі. На сёння прамежкавы ўзровень летальнасці ад гэтага захворвання 2-4%».

Спецыяліст расказаў як праводзяцца лабараторныя даследаванні на каранавірус. 16 лабараторый у свеце былі вызначаны СААЗ як рэферанс-лабараторыі. «У гэтыя лабараторыі кожная краіна можа адправіць 10 першых адмоўных і 5 першых станоўчых выпадкаў, каб зверыць, што ўсё ідзе згодна з методыкай», — звярнуў ён увагу.

Гэта працэдура, дарэчы, тычыцца не толькі каранавіруса, а рэферэнс-лабараторыі па іншым інфекцыям ёсць і ў нашай краіне.

  • Нагадаем, першы выпадак выяўлення каранавіруса ў Беларусі Міністэрства аховы здароўя абвясціла 28 лютага. Захварэў адзін са студэнтаў БНТУ, які прыляцеў з Ірана. Таксама знайшлі прыкметы віруса і ў бацькі яго нявесты. Акрамя таго, у бальніцу пад каранцін трапілі 26 аднагрупнікаў хлопца і 7 выкладчыкаў. Сам універсітэт адмяніў аўдыторныя заняткі да 15 сакавіка.
  • 1 сакавіка ў адным з тэстаў, якія былі выкананы ў беларускі з Віцебска, таксама быў выяўлены фрагмент РНК, які можа належаць тыпу каранавіруса 2019-nCoV. Дызайнер віцебскага прадпрыемства і двое яе калегаў прыбылі з Італіі.
  • Чацвёрты выпадак захворвання быў выяўлены ўчора вечерам, сёння — яшчэ два выпадкі.
  • Такім чынам, на 4 сакавіка ў Беларусі хворых шэсць чалавек: два выпадкі — у Віцебскай вобласці, чатыры — у сталіцы. Усе яны адчуваюць сябе здавальняюча, запэўніў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
  • За час працы праграмы правядзення тэставання біяматэрыяла на каранавірус ужо праведзена больш за 5 тысяч тэстаў.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: iStockphoto

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Мы ў жыццi шмат чаго робiм, што пагаршае наша здароўе — або адразу, або ў аддаленай перспектыве.

Грамадства

Рэктар Магілёўскага дзяржуніверсітэта Дзянiс Дук: У нас свае асаблiвасцi i шлях развiцця ў сусветнай гiсторыi

Рэктар Магілёўскага дзяржуніверсітэта Дзянiс Дук: У нас свае асаблiвасцi i шлях развiцця ў сусветнай гiсторыi

Тры гады таму Дзянiс Дук пераехаў у Магiлёў, каб узначалiць вядучую ВНУ вобласцi па падрыхтоўцы педагагiчных кадраў.

Эканоміка

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Пераможцы шостага конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці — 2020» сёлета ўдзельнічалі ў спаборніцтвах анлайн і гэтак жа атрымлівалі віншаванні.