Вы тут

Прадпрымальніцы з усёй Беларусі сабраліся ў Мінску для пашырэння ведаў па распрацоўцы ўласнага іміджу


Прадпрымальніцы з усёй Беларусі сустрэліся ў Мінску, каб пашырыць веды па фінансавай пісьменнасці і распрацоўцы ўласнага іміджу падчас адукацыйнага інтэнсіву «Я Сама Фэст». Такі падарунак атрымалі беларускі напярэдадні міжнароднага жаночага дня ад праекта ПРААН, Мінэканомікі Беларусі «Малыя гарады» пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі і кампаніі Vіsа.


Рэалізацыя праграмы падтрымкі жаночага бізнесу «Я сама» пачалася восенню мінулага года. За чатыры месяцы арганізатары правялі пяць бясплатных бізнес-школ у Мінску, Магілёве, Віцебску, Горках і Полацку. Удзел у іх прынялі каля 350 жанчын з 25 гарадоў Беларусі. Правядзенне «Я Сама Фэст» у Мінску стала заключным і самым маштабным мерапрыемствам праграмы.

На фестываль запрасілі прадпрымальніц, якія толькі пачалі працаваць, а таксама тых, хто ўжо мае за плячыма вопыт стварэння сваёй справы. На працягу ўсяго дня на мерапрыемстве адначасова працавалі тры пляцоўкі, праграма якіх была складзена такім чынам, каб кожная ўдзельніца змагла атрымаць карысную для сябе інфармацыю. Так, на галоўнай сцэне прайшла серыя майстар-класаў ад экспертаў у розных сферах бізнесу. Кожны блок быў накіраваны на развіццё практычных навыкаў, а таксама на пераадоленне бар'ераў і ўнутраных стэрэатыпаў, з якімі часцей за ўсё сутыкаюцца жанчыны, што адважыліся на стварэнне ўласнай кампаніі.

Як паказалі вынікі даследавання, праведзенага ў мінулым годзе ПРААН сумесна з групай па прымяненні паводзінскіх метадаў, адна з асноўных прычын, па якіх жанчыны ў Беларусі не адкрываюць сваю справу, — няўпэўненасць у сваіх сілах і недахоп матывацыі.

— Мы пачалі рэалізацыю праграмы «Я сама», каб дапамагчы жанчынам усвядоміць памылковасць унутраных перакананняў, якія перашкаджаюць ім зрабіць першыя крокі ў бізнесе, — гаворыць кіраўнік праекта «Малыя гарады» Марына КАЛІНОЎСКАЯ. — Па выніках мерапрыемстваў, якія прайшлі ў рамках праграмы, мы ўбачылі, што для многіх жанчын атрыманне матывацыі і натхнення неабходна гэтак жа, як і атрыманне ведаў пра прадпрымальніцтва. Пры складанні праграмы фестывалю мы ўлічвалі водгукі і запыты ўдзельніц бізнес-школ, каб час на навучанні прайшоў для ўсіх максімальна эфектыўна.

Па словах арганізатараў, напаўненне мерапрыемства адрознівалася ад праграмы праведзеных бізнес-школ. Асноўны акцэнт быў зроблены на развіццё практычных навыкаў, неабходных на пачатку стварэння свайго бізнесу.

Падчас фестывалю ўдзельніцы мелі магчымасць прапрацаваць свае бізнес-ідэі і нават знайсці партнёраў для іх рэалізацыі. Прайшоў хакатон для жанчын, дзе вопытныя ментары дапамаглі прадпрымальніцам па-новаму зірнуць на свае ідэі і стварыць для іх працоўныя планы па далейшай рэалізацыі.

— Мы бачым, што доля малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў эканоміках краін пастаянна расце, — адзначыла рэгіянальны менеджар Vіsа ў Беларусі, Украіне і Малдове Святлана ЧЫРВА. — Малы і сярэдні бізнес ствараюць новыя кірункі, працоўныя месцы і з'яўляюцца буйным укладальнікам у ВУП. Падтрымка малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ўваходзіць у лік прыярытэтных задач развіцця айчыннага бізнесу. Пры дапамозе нашага партнёрства з ПРААН мы рады садзейнічаць развіццю гэтага перспектыўнага кірунку ў Беларусі.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв'ю: crc-inc.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.