Вы тут

Працаваць не менш за 100 гадоў прадказваюць беларускай атамнай станцыі


Такі тэрмін прадказваюць беларускай атамнай станцыі па выніках трэцяй добраахвотнай місіі ІНІР МАГАТЭ, якая апошнія два тыдні (з 24 лютага да 4 сакавіка) працавала ў Беларусі. АЭС знаходзіцца на заключнай стадыі перад пускам. У сакавіку завершыцца «гарачая» абкатка першага рэактара — працэс, які мадэлюе работу энергаблока пры загружаных імітатарах цеплавыдзяляльных зборак замест сапраўдных. Пасля адбудзецца тэхналагічны рэгламент па рэвізіі ўсяго абсталявання, якое прайшло абкатку, і пачнецца фізічны пуск, паведаміў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл МІХАДЗЮК.


— Супрацоўніцтва Беларусі з МАГАТЭ ў галіне развіцця ядзерна-энергетычнай праграмы пачалося з 2007 года. Тады ж наша краіна атрымала дакумент Mіlestones «Вехі», дзе апісаны 19 кірункаў па стварэнні інфраструктуры для паспяховага развіцця ядзернай энергетыкі, — расказаў намеснік міністра. — У МАГАТЭ сабраны комплекс сусветных ведаў у галіне ядзернай энергетыкі, і гэта для нас важна. Веды — тое, чаго ніколі шмат не бывае.

Работа па стварэнні інфраструктуры АЭС ацэньваецца ў цэлым станоўча. Ніякіх тэхнічных прэтэнзій да станцыі ў МАГАТЭ няма.

Ніводзін пастаўшчык не пабудуе небяспечную атамную станцыю, асабліва з улікам усіх «постфакусімскіх» мерапрыемстваў. Пакаленне «тры плюс» бяспечнае само па сабе, аднак патрабуе пэўнай падтрымкі інфраструктуры, высокай культуры бяспекі, і такія ўмовы ў краіне ёсць, падкрэсліў намеснік кіраўніка МАГАТЭ Міхаіл ЧУДАКОЎ:

— Беларусь даўно валодае адпаведнымі навуковымі рэсурсамі і кадрамі, таму пэўная інфраструктура тут існавала задоўга да пачатку будаўніцтва АЭС і цяпер працягвае развівацца і ўдасканальвацца. Персанал станцыі зможа эксплуатаваць станцыю надзейна і бяспечна ўвесь праектны тэрмін — 60 гадоў і звыш таго, цэлае стагоддзе.

Адной з асабліва станоўчых практык эксперты місій лічаць стварэнне ў 2016 годзе ўласнага вучэбна-трэніровачнага цэнтра, чым могуць пахваліцца далёка не ўсе краіны з ядзернай энергетыкай, а таксама стварэнне інстытута падрыхтоўкі маладых спецыялістаў.

Да запуску рэактара праверак Міжнароднага агенцтва ў краіне больш не будзе. Аднак Беларусь ужо пагадзілася на праверку, якая датычыцца фізічнай абароненасці станцыі. Гэтае мерапрыемства ўключаць у план МАГАТЭ на наступны год.

— Падчас далейшай работы станцыі і вываду яе з эксплуатацыі праверкі працягнуцца, бо мы валодаем цэлым шэрагам механізмаў для дапамогі станцыям, якія будуюцца і працуюць, — дадаў прадстаўнік МАГАТЭ.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: politring.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.