Вы тут

Міжнародны дзень хіндзі адзначаць 6 сакавіка ў БДУ


У мерапрыемстве прымуць удзел пасол Рэспублікі Індыя ў Беларусі Сангіта Бахадур, кіраўніцтва факультэта міжнародных адносін, прадстаўнікі Цэнтра індыйскай мовы і культуры БДУ і Індыйскага культурнага цэнтра.


На свяце студэнты, якія вывучаюць мову хіндзі, прачытаюць творы са “Зборніка вершаў” індыйскага паэта Кабіра, прафесійныя танцоркі Анастасія Азаркевіч і Надзея Склярэнка пакажуць класічны індыйскі танец Бхаратанацьям. Песню “Маё імя – Ты” на мове хіндзі выканае старшы выкладчык кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін Ксенія Лешчанка.

Таксама ў рамках святкавання падвядуць вынікі тэсціравання на веданне мовы хіндзі сярод слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУ, Індыйскага культурнага цэнтра і Цэнтра індыйскай мовы і культуры.

Нагадаем, Цэнтр індыйскай мовы і культуры быў адкрыты на базе факультэта міжнародных адносін БДУ ў 2017 годзе і стаў першым адукацыйным цэнтрам у Беларусі такой накіраванасці. Тут праходзяць факультатыўныя заняткі па хіндзі, філасофіі, рэлігіі, культуры Індыі. Выкладчыкі і студэнты працуюць з арыгінальнымі матэрыяламі па лінгвістыцы, гісторыі, мастацтву і краіназнаўству. Таксама з верасня 2018 года вядзецца выкладанне санскрыту. У гэтым годзе першыя 20 выпускнікоў Цэнтра індыйскай мовы і культуры атрымаюць дыпломы аб заканчэнні навучання.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: indianochka.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».