Вы тут

У Мінску прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»


У Мінску прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». На адной пляцоўцы сабраліся найлепшыя маладыя распрацоўшчыкі краіны, якія прэзентавалі свае інавацыйныя праекты.


— Дзявяты сезон праекта чарговы раз пацвердзіў высокі навукова-даследчыцкі патэнцыял беларускай моладзі, яе ўменне генерыраваць прагрэсіўныя і запатрабаваныя жыццём ідэі. Высокі інтэлект юнакоў і дзяўчат сёння робіцца асновай для далейшага росту ў самых розных сферах: ад біятэхналогій да робататэхнікі. «100 ідэй для Беларусі» — пацвярджэнне таго, што ў нашай краіне таленавітая і думаючая моладзь», — адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй КУНЦЭВІЧ.

— Экспертны савет ацаніў распрацоўкі фіналістаў з пункту гледжання навукаёмістасці і інавацыйнасці, — падкрэсліў першы сакратар ЦК БРСМ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый ВАРАНЮК. — Галоўная задача конкурсу — даць магчымасць кожнаму прапанаваць сваю ідэю і адчуць падтрымку з нашага боку. Штогод прыкладна 10—20 праектаў «100 ідэй для Беларусі» ўкараняецца ў айчынную вытворчасць, і гэта выдатна.

Галоўнай часткай падзеі стала экспазіцыя-прэзентацыя маладзёжных інавацыйных праектаў «Навігатар ідэй», куды ўвайшло больш за сто аўтарскіх распрацовак — пераможцаў адборачных тураў конкурсу «100 ідэй для Беларусі» па дзесяці кірунках.

Фішкай сёлетняга сезона конкурсу стала экалагічная тэматыка. У фінале былі адзначаны дваццаць пераможцаў дзвюх узроставых катэгорый: першая — навучэнцы, другая — студэнцкая і працоўная моладзь, маладыя навукоўцы.

Дар'я ШЛАПАКОВА

P. S. Больш падрабязна пра фінал конкурсу — у найбліжэйшым выпуску маладзёжнага дадатку «Чырвонка. Чырвоная змена»

Прэв'ю: brsm.by

Загаловак у газеце: Займацца навукай — быць у трэндзе!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».