Вы тут

Як рыхтуюцца да сяўбы ў Віцебскай вобласці


Сяўбу бягучага года на поўначы краіны можна параўнаць з дзяржаўным экзаменам, улічваючы ўвагу да Віцебшчыны з боку Прэзідэнта Беларусі.
25 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці».


Як рыхтуюцца да сяўбы, ці хопіць угнаенняў, тэхнікі, запчастак для яе, кадраў? Гэтыя пытанні былі нядаўна ў цэнтры ўвагі на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама.

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Анфімаў падкрэсліў, што сяўба стане «лакмусавай паперкай» таго, што прапановы ўлады абласнога ўзроўню наконт «рэформы» былі насамрэч «ад зямлі». Кіраўнік дзяржавы пайшоў насустрач і цяпер трэба даказаць, што аграрны сектар Віцебшчыны можа функцыянаваць эфектыўна.

У першай дэкадзе сакавіка неабходна завяршыць падрыхтоўку трактароў, пасяўной і глебаапрацоўваючай тэхнікі. У кожнай сельскагаспадарчай арганізацыі задумана стварыць мабільныя рамонтныя атрады і звенні для таго, каб можна было хутка рамантаваць машыны ў палях.

Што датычыцца механізатарскіх кадраў, у Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама канстатуюць, што для сяўбы патрэбны 6230 чалавек. У тым ліку для працы на энерганасычанай тэхніцы ў дзве змены — 1630. Не хапае 882 механізатараў. Праблему дэфіцыту традыцыйна вырашаць пераважна за лік тых, каго накіруюць з прамысловых прадпрыемстваў, дапамогуць аграрыям выпускнікі і практыканты з устаноў адукацыі.

Сёлета агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур складзе 805 тысячы гектараў, гэта на 2,1 тысячы больш, чым у 2019-м. Пад зерневыя і зернебабовыя плануецца заняць 450 тысяч гектараў.

Сёлета на поўначы Беларусі маюць намер сабраць збожжа ў свірнавай вазе 980 тысяч тон, рапсу — 104, ільновалакна — 13,1, бульбы — 84,9, агародніны — 41 тысячу тон. І гэта дазволіць павялічыць аб'ёмы вытворчасці валавой прадукцыі раслінаводства ў параўнанні з мінулым годам на 11,5 %.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў патрабаваў, каб у раёнах паклапаціліся пра ўсе нюансы напярэдадні сяўбы. І нічога новага не трэба прыдумваць для дасягнення поспеху. Ён складаецца са стапрацэнтнага выканання ўсімі аграрыямі пунктаў службовых абавязкаў, прытрымлівання патрабаванняў тэхнікі бяспекі, тэхналагічнай дысцыпліны.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв'ю: grodnonews.by

Загаловак у газеце: Праверка на палях

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.