Вы тут

На Магілёўшчыне прайшлі першыя засеўкі


Цёплая зіма прымусіла аграрыяў вобласці пайсці на эксперымент і пачаць сяўбу на месяц раней.


— Пасеяны вопытныя ўчасткі па 10—15 гектараў аўса і ячменю ў Глускім, Кіраўскім, Асіповіцкім і Бабруйскім раёнах, — патлумачыла начальнік аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская. — Зямля адтаяўшая, вільгаці вялікай няма, таму трэба працаваць. Сіноптыкі вялікага цяпла не абяцаюць, але спадзяёмся, што і вялікіх маразоў не будзе. А невялікі мінус насенню не перашкода. Будзем назіраць за палямі, каб налета ведаць, што і калі сеяць. Клімат змяняецца, і трэба неяк прыстасоўвацца. Ніхто пакуль не ведае, ці ёсць сэнс у такіх ранніх пасевах.

Суразмоўніца таксама паведаміла, што зерневых і зернебабовых пад яравы сеў у вобласці нарыхтавана пад поўную патрэбнасць і нават болей — 51,6 тысячы тон замест неабходных 42,3 тысячы. Акрамя гэтага, для паляпшэння рэпрадукцыйнага і сартавога складу з спецыялізаваных гаспадарак вобласці будзе завозіцца каля трох тысяч тон элітнага насення. Пасля 10 сакавіка аграгаспадаркі вобласці плануюць пачаць падкормку азімых культур. Цяпер вядзецца назапашванне мінеральных угнаенняў і актыўна вывозіцца на палі арганіка.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв'ю: belynichi.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?