Вы тут

Сетка электразарадных станцый Malanka да 2021 года пашырыцца да 600 адзінак


«Беларуснафта» прэзентавала сёння стварэнне сеткі электразаправачных станцый, якая можа абслугоўваць каля 9 тысяч электрамабіляў у дзень. 


Як адзначыў намеснік гендырэктара «Беларуснафты» Андрэй Коцік, першая зарадная станцыя з’явілася ў нашай краіне ў 2014 годзе. Праз тры гады іх было ўжо 17, а за апошні час сетка электразаправак «Беларуснафты» павялічылася да 251 ЭЗС па ўсёй краіне. Кампанія забяспечыла зараднымі станцыямі на галоўных магістралях краіны, а таксама паркоўкі побач з буйнымі камерцыйнымі, спартыўнымі і культурнымі аб’ектамі. Прадугледжваецца да 2021 года павелічыць колькасць электразарадных станцый да 600.

35 кіламетраў за 7 хвілін 

У планах пашырыць сетку, да 2022 года будзе запушчана яшчэ каля 640 электразарадных станцый, якія могуць абслугоўваць да 35 тысяч аўтамабіляў. З гэтага года будуць усталёўвацца хуткія станцыі, на якіх можна папоўніць запас ходу на 35 кіламетраў усяго за 7 хвілін. Гэтага зарада хопіць на некалькі паездак па горадзе.

Акрамя таго, распрацоўваецца развіццё суперхуткіх, «вокамгненных» зарадных комплексаў магутнасцю да 350 кВт. Такія станцыі зарадзяць электрамабіль за 10–12 хвілін на 345 кіламетраў прабегу. Пачнецца запуск ЭЗС з асноўных магістраляў і сталіцы, затым яны паступова пакрыюць усю краіну. Першыя суперхуткія ЭЗС можна будзе пратэставаць ўжо ў канцы гэтага года. Паўнавартаснае развіццё гэтай сеткі адбудзецца крыху пазней — прыкладна да 2024 года.

Зараз іх 350, а будзе 300 тысяч

А навошта нашай краіне такая магутная інфраструктура зарадкі, калі саміх электрамашын (за вылікам пасажырскага транспарту) у нас адзінкі? Па інфармацыі Андрэя Коціка, у грамадзян Беларусі налічваецца да 350 электрамашын або аўтамабіляў на гібрыднай цязе. Адказ аказаўся просты — эксперты чакаюць істотны рост колькасці электрамабіляў на дарогах у найбліжэйшыя гады. 

Гэта звязана з тым, што кіроўцам будзе аказана падтрымка з боку дзяржавы. Раней пры куплі электрамабіля за межамі краіны кіроўца дадаткова выплачваў ПДВ — яшчэ 20% кошту электракара. Чакаецца, што неўзабаве гэты падатак будзе ануляваны. Больш таго, калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) падтрымала рашэнне аб устанаўленні нулявой стаўкі мытнай пошліны. Калі яно будзе канчаткова прынята, то цана электрамабіля ў нашай краіне будзе паменшана на 38%.

Пры пацверджанні запланаванай дынамікі спецыялісты разлічваюць, што да 2025 года колькасць электрамабіляў у Беларусі павялічыцца да 100 тысяч. А ў будучыні іх колькасць можа вырасці да 300 тысяч штук. Тут гаворка ідзе пра 2030 год. 

Паводле прагнозаў экспертаў, да 2030 года 20% сусветнага аўтапарка будуць складаць электрамабілі, і многія еўрапейскія краіны паступальна рухаюцца да гэтай мэты. Нарвегія плануе ўжо да 2025 года цалкам адмовіцца ад машын з рухавіком унутранага згарання, Нідэрланды — да 2030-га, і Францыя — да 2040 года. 

Акупнасць — 5–6 гадоў

У нашай краіне першыя зарадныя станцыі каштавалі каля 60 тысяч еўра. Зараз вытворчасць такой станцыі абыходзіцца ў суму 17–20 тысяч долараў у эквіваленце. Пры гэтым, аб’ём інвестыцый вызначаецца не толькі цаной зарадных станцый, але і месцам іх размяшчэння. Усё залежыць ад таго, ці ёсць падключэнне да электрасетак. Чакаецца, што толькі ў сетку вельмі хуткіх зарадных станцый інвестыцыі складуць каля 150 млн еўра. Крэдытныя сродкі пад гэты праект могуць вылучыць міжнародныя банкі. Зараз у кампаніі вядуць перамовы з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. Пад дадзеныя тэхналогіі вылучаюцца «доўгія» пазыкі, тэрмін акупнасці такіх праектаў складае 5–6 гадоў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.