Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Уважліва і кампетэнтна

Беларуская парламенцкая дэлегацыя ўзяла ўдзел у назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Таджыкістане.

У яе склад увайшлі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Бабаловіч, якія працавалі ў складзе Місіі назіральнікаў ад СНД. Беларускія парламентарыі правялі маніторынг выбарчага працэсу ў дзень выбараў: наведвалі выбарчыя ўчасткі, гутарылі са старшынямі і членамі ўчастковых выбарчых камісій, кандыдатамі ў дэпутаты, мясцовымі назіральнікамі, сачылі за працэсам галасавання.

Падчас наведвання Душанбе Сяргей Рачкоў сустрэўся таксама са старшынёй Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргеем Лебедзевым. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні правядзення маніторынгу выбарчых кампаній па лініі СНД, а таксама ўзаемадзеяння на пляцоўцы Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД.

Што датычыцца шляхоў па далейшым умацаванні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння Беларусі і Таджыкістана, размова на гэтую тэму адбылася з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Алегам Івановым.


Бюджэт сталіцы

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец узяла ўдзел у пасяджэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Падчас яго былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця сталіцы за мінулы год і акрэслены задачы на 2020-ы. Удзельнікі пасяджэння таксама азнаёміліся з выкананнем ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы гарвыканкама і заданняў па капітальным рамонце жыллёвага фонду, выкананнем бюджэту і іншымі пытаннямі.

Выступоўцы адзначалі, што ў выніку прынятых Мінскім гарвыканкамам захадаў па павышэнні эфектыўнасці функцыянавання эканомікі горада забяспечаны рост рэальнай заработнай платы, тэмп росту экспарту тавараў і паслуг перавысіў тэмп росту імпарту, выканана заданне па працаўладкаванні грамадзян на створаныя рабочыя месцы на новых прадпрыемствах і вытворчасцях (такім чынам за год было працаўладкавана амаль 28 тысяч чалавек), даходная частка бюджэту выканана на 100,1 працэнта.

Па выніках пасяджэння дадзены даручэнні на 2020 год па будаўніцтве і ўводзе жылля, капітальным рамонце жыллёвага фонду, павышэнні якасных паказчыкаў развіцця, паляпшэнні фінансавага стану арганізацый, скарачэнні колькасці нерэнтабельных і стратных прадпрыемстваў, выкананні дысцыпліны разлікаў, недапушчэнні росту пратэрмінаванай крэдыторскай і дэбіторскай запазычанасцяў, пратэрмінаванай запазычанасці па крэдытах і пазыках і гэтак далей.


Экспарт і інвестыцыі

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец узяў удзел у пасяджэнні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта, падчас якога разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання раённага бюджэту за 2019 год, а таксама задачы па выкананні бюджэту на 2020 год.

Парламентарый адзначыў недастатковую работу з боку выканкама па прыцягненні прамых замежных інвестыцый у эканоміку раёна, у тым ліку з выкарыстаннем афіцыйных інфармацыйных рэсурсаў. Ён таксама звярнуў увагу на няпоўнае асвятленне на афіцыйным сайце выканкама інфармацыі аб наяўных інвестыцыйных прапановах і адзначыў прысутнасць неактуальнай інфармацыі.

Акрамя таго, ім былі ўнесены ініцыятывы па ўдасканаленні работы структурных падраздзяленняў выканкама ў частцы нарошчвання экспартнага патэнцыялу і павышэння інвестыцыйнай прывабнасці раёна.

Прэв'ю: ekburg.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?

Грамадства

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Чым прыцягвае чытачоў часопіс «Алеся»?

Размова з галоўным рэдактарам Ларысай Ракоўскай.

Грамадства

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Анатомія мезальянсу. Чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць, будуць?

Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.

У свеце

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.