Вы тут

Прэзідэнт уручыў Валянціне Мацвіенка Ордэн Францыска Скарыны


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў старшыні Савета Федэрацыі Расіі Валянціне Мацвіенка Ордэн Францыска Скарыны. Цырымонія ўзнагароджання прайшла сёння ў Палацы Незалежнасці.


Фота БелТА.

«Я хачу скарыстацца выпадкам вашага візіту і ўручыць вам заслужаную ўзнагароду. Узнагародзілі даўно, а ўручыць ніяк не можам, — сказаў кіраўнік краіны і ўручыў Валянціне Мацвіенка Ордэн Францыска Скарыны. — Мы хацелі, каб гэта было ўрачыста і па-роднаму. У кабінеце я не ўручаю (узнагароды — Зв.) нікому, акрамя сваіх сяброў».

Прэзідэнт адзначыў, што даведаўся: у Валянціны Мацвіенка шмат узнагарод. Але яна падкрэсліла: «Гэта вельмі дарагая ўзнагарода». Ганаровым ордэнам падарункі ад Аляксандра Лукашэнкі не закончыліся. Ён уручыў спікеру Савета Федэрацыі ікону святой Валянціны Мінскай і кнігу беларускай кухні.

«Ведаеце, я з асаблівымі пачуццямі заўсёды прыязджаю да вас і ад’язджаю, зарадзіўшыся гэтай вашай цеплынёй, гасціннасцю», — звярнула ўвагу парламентарый.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, Валянціну Мацвіенка ў Беларусі чакалі даўно: «Я думаю, Наталля Іванаўна (Качанава —Зв.) ужо вам расказала — мы даўно з ёй чакалі вас тут, рыхтаваліся спецыяльна, каб вас тут лепш па-дамашняму сустрэць».

Валянціна Мацвіенка падзякавала сваёй калезе Наталлі Качанавай, старшыні Савета Рэспублікі, за выдатную праграму сустрэчы: «Мы сёння наведалі храм-помнік у гонар Усіх Святых, і я прывезла капсулу з ржэўскай зямлёй. Вы ведаеце, што пад Ржэвам была самая крывавая і працяглая бітва. Такая чуллівая была цырымонія. І я рада, што частка гэтай зямлі, палітая крывёй і рускіх, і беларусаў, і іншых народаў будзе захоўвацца ў вашым храме. Асабліва гэта знамянальна сёлета, калі адзначаем 75-годдзе Перамогі».

Спікер Савета Федэрацыі выказала захапленне храмам, назваўшы яго ідэю «іншай філасофіяй», бо ў ім знаходзіцца асаблівы зал памяці — крыпта.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.