Вы тут

Красавік адмяняецца, бо сакавік на двары і марозік уначы


А як усё цёпла пачыналася! У першай палове тыдня тэмпературны фон у краіне на 7—11 градусаў перавышаў кліматычную норму і адпавядаў першай палове красавіка. На многіх метэастанцыях краіны 3 сакавіка былі абноўленыя рэкорды дня.


У бліжэйшыя дні на большай частцы тэрыторыі пройдуць халодныя дажджы, часам з мокрым снегам, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На выхадныя на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Толькі ўдзень 8 сакавіка атмасферны ціск падрасце і аблокаў з ападкамі стане менш. Месцамі прагназуюцца туманы. Вецер у гэты дзень будзе ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 8 градусаў з плюсам, удзень будзе дастаткова камфортна — 7—14 градусаў цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, днём паветра прагрэецца ад плюс 5 да 12 градусаў цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: stihi.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?