Вы тут

Прэзідэнт: Да мяне паступіў шэраг прапаноў па пастаўках нафты і перапрацоўцы ў Беларусі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з намеснікам прэм’ер-міністра Юрыем Назаравым і старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Андрэем Рыбаковым, каб абмеркаваць новыя прапановы па пастаўках нафты.


«Тэма размовы, як вам вядома, ранейшая — пастаўкі ў Беларусь вуглевадароднай сыравіны, перш за ўсё, нафты, — такімі словамі кіраўнік дзяржавы распачаў сустрэчу. — Да мяне паступіў шэраг прапаноў па пастаўках нафты і перапрацоўцы ў Беларусі. Зараз такіх прапаноў ужо, дзякаваць богу, нямала. Хачу ўзгадніць з вамі некаторыя пытанні і параіцца, ці варта нам купляць гэтую нафту, як лепш паступіць, што больш эканамічна выгадна».

Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванне, што правільнае рашэнне будзе знойдзена.

«Я вас тузануў у выхадны дзень, бо пытанне не можа чакаць, — патлумачыў ён. — Нам трэба прымаць рашэнне і ўжо з панядзелка — аўторка забіраць гэтую нафту, бо аб’ёмы вялікія — больш за шэсць мільёнаў тон».

Нагадаем, 3 сакавіка Аляксандр Лукашэнка таксама правёў нараду па пытаннях забеспячэння эфектыўнай работы нафтаперапрацоўчага комплексу краіны ў 2020 годзе і на перспектыву.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА


  • Нагадаем, што Беларусі не ўдалося дамовіцца аб пастаўках нафты на 2020 год з традыцыйнымі расійскімі пастаўшчыкамі на ўмовах, якія б яе задаволілі. Бакі не могуць дамовіцца аб прэміі да цаны нафты. З канца мінулага года сустрэчы лідара краіны з кіраўніцтвам урада і дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім» сталі рэгулярнымі. На адной з іх яшчэ ў студзені была пастаўлена задача рухацца да таго, каб да 40 працэнтаў нафты ад патрэбных нам аб’ёмаў купляць у Расіі, а па 30 працэнтаў — завозіць з альтэрнатыўных крыніц праз парты Украіны і Балтыкі. 
  • Бесперапынную работу беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў і патрэбы ўнутранага рынку ўдалося забяспечыць, дзякуючы кантрактам з кампаніямі Міхаіла Гуцэрыева — «Русснефть» і «Нефтиса», уласным запасам і альтэрнатыўным крыніцам, колькасць якіх цягам часу пачала павялічвацца.
  • У студзені Беларусь закупіла 80 тысяч тон нарвежскай нафты, пазней праз трэйдара былі купленыя яшчэ два танкеры (160 тысяч тон) расійскай нафты без прэміі з перавалкай у Літве. 
  • У канцы лютага «Белнафтахім» дамовіўся з азербайджанскай нафтавай кампаній Socar пра пастаўку 160 тыс. т нафты праз тэрыторыю Украіны па нафтаправодзе Адэса — Броды.  Такім чынам у сакавіку нафтахімічны комплекс краіны чакае два танкеры нафты па паўночным кірунку, і два — па паўднёвым. «…А таксама пастаўкі па трубе ад шасці расійскіх кампаній», - паведамляў прэс-сакратар «Белнафтахіма».
  • Сваю дапамогу ў нафтавых пытаннях прапаноўваў Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа: «ЗША хочуць дапамагчы Беларусі быць суверэннай дзяржавай. Нашы вытворцы энергарэсурсаў гатовыя забяспечыць вас неабходнай нафтай на 100 %. Па канкурэнтных цэнах. Мы самыя буйныя вытворцы энергарэсурсаў у свеце. І ўсё, што вам трэба, гэта звярнуцца да нас».
  • Аб’ём перапрацоўкі нафты ў студзені-лютым 2020 года склаў 1 мільён 850 тысяч тон нафты, паведаміў на чарговай нарадзе ў прэзідэнта прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. У сакавіку на беларускія НПЗ за кошт знешніх і ўнутраных крыніц паступіць каля 1 млн тон нафты. Гэта дазволіць забяспечваць патрэбнасці ўнутранага рынку і крытычнага экспарту, казалі ў «Белнафтахіме».

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.