Вы тут

У Беларусі вылечаны першы пацыент з каранавірусам


У студэнта з Ірана атрыманы першы адмоўны вынік на наяўнасць РНК каранавіруса, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.


Менавіта ён быў першым пацыентам ў Рэспубліцы Беларусь, у якога было дыягнаставана гэта захворванне. На сённяшні момант пацыент адчувае сябе здавальняюча.

Выпіска пацыента запланавана на канец наступнага тыдня. Таму навучанне ў беларускім універсітэце гэты студэнт пачне трохі пазней сваіх аднакурснікаў.

Гэта ж правіла тычыцца і яго аднагрупнікаў і педагогаў - «кантактаў першага ўзроўню». За імі на сённяшні дзень працягваецца медыцынскае назіранне, усе яны адчуваюць сябе здавальняюча, клінічных і лабараторных прыкмет інфекцыі не выяўлена. Яны змогуць прыступіць да заняткаў і працы па заканчэнні 14-дзённых каранцінных мерапрыемстваў. Усе кантакты «першага ўзроўню» таксама працягнуць знаходзіцца ў шпіталі да канца тэрміну каранцiну.

Усе шэсць пацыентаў з лабараторна пацверджаным дыягназам - каранавiрусная інфекцыя, адчуваюць сябе здавальняюча: прыкмет захворвання няма, тэмпература цела нармальная.

Прэв'ю: ria.ru

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.