Вы тут

Сяргей Румас: Нацбанк не будзе штучна стрымліваць беларускі рубель


Пакуль яшчэ нельга ацаніць усе наступствы рэзкага зніжэння цэн на нафту і дэвальвацыі расійскага рубля. Аб гэтым БЕЛТА заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, каменціруючы сітуацыю на адпаведных рынках і тое, як гэта ўплывае на Беларусь.


«Думаю, цяпер яшчэ нельга ацаніць усе наступствы дэвальвацыі расійскага рубля і рэзкага зніжэння цэн на нафту. Будзем глядзець, як будзе развівацца сітуацыя. Расіяне выпусцілі заяву, што Мінфін будзе прадаваць валюту. Гэта такое неардынарнае рашэнне. І першыя некалькі дзён гэтага тыдня пакажуць, як будзе развівацца сітуацыя з расійскім рублём. Адпаведна, і наш Нацыянальны банк зыходзячы з гэтага будзе выбудоўваць сваю стратэгію», — адзначыў прэм’ер-міністр.

«У любым выпадку Нацыянальны банк будзе прытрымлівацца рыначных тэндэнцый і не будзе штучна стрымліваць беларускі рубель», — заявіў Сяргей Румас. 

Адказваючы на пытанне, ці будуць задзейнічаны нейкія рэзервы, кіраўнік урада сказаў: «Калі Нацыянальны банк будзе арыентавацца на рыначную кан’юнктуру попыту і прапанавання, то гэта не будзе прыводзіць да залішняга расходавання золатавалютных рэзерваў. У гэтым заключаецца яго стратэгія». 

Сяргей Румас таксама адказаў на пытанне, якія плюсы або мінусы для Беларусі нясе ў сабе зніжэнне цэн на нафту ў свеце. «Гэта сёння дадатковыя магчымасці дамовіцца з Расійскай Федэрацыяй. Паколькі сітуацыя, якая ёсць сёння, значна адрозніваецца ад сітуацыі ў снежні або студзені», — сказаў ён. 

Прэм’ер-міністр пацвердзіў, што гэта роўным чынам уплывае і на перагаворы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты. 

  • Кошт ф’ючарса нафты маркі Brent з пастаўкай у маі 2020 года ў час таргоў на біржы ICE ў Лондане падае на 42,6 працэнта, да $31,74 за бараль. Кошт красавіцкага ф’ючарса нафты WTI знізіўся на 48,9 працэнта і знаходзіцца на адзнацы $27,72 за бараль. Агенцтва Bloomberg адзначае, што цяперашняе зніжэнне цэн на нафту стала мацнейшым з 1991 года, калі завяршылася вайна ў Персідскім заліве.
  • Нафта падае на фоне навін аб тым, што краіны ОПЕК+ па выніках перагавораў у Вене не змаглі дамовіцца аб дадатковым скарачэнні здабычы нафты ва ўмовах спаду попыту з-за каранавіруса. ОПЕК прапаноўвала дадаткова знізіць здабычу на 1,5 млн бараляў у суткі да канца 2020 года. Аднак супраць гэтай прапановы выступілі Расія і Казахстан. У прыватнасці РФ настойвала на прадаўжэнні бягучых дамоўленасцей толькі на другі квартал. 
  • На рэзкае зніжэнне кошту нафты ўжо адрэагавалі сусветныя фондавыя рынкі. Так, ф’ючарсы індэкса S&P 500, які ўключае 500 самых буйных кампаній рынку ЗША, спалі на 145,10 пункта (4,90 працэнта). Ф’ючарсы прамысловага індэкса Dow Jones скараціліся на 1245 пунктаў (4,85 працэнта). Ф’ючарсы электроннай біржы Nasdaq знізіліся на 410 пунктаў (4,82 працэнта).
  • Рэзкае зніжэнне сусветных цэн на нафту стала прычынай масавага распродажу акцый на азіяцкіх фондавых рынках. Ганконгскі індэкс Hang Seng пры адкрыцці таргоў скараціўся больш як на 1 тыс. пунктаў, або амаль на 3,9 працэнта. У негатыўнай зоне таксама праходзяць таргі на фондавых пляцоўках Кітая, Японіі, Сінгапура, Рэспублікі Карэя, Тайланда. У Ганконгу амаль на 10 працэнтаў патаннелі акцыі кітайскага гіганта Petrochina. Адразу на 17 працэнтаў абясцэніліся паперы Кітайскай нацыянальнай афшорнай нафтавай карпарацыі (CNOOC). 
  • Сітуацыя на нафтавым рынку аказвае націск і на курс расійскага рубля. Курс долара да расійскага рубля на міжнародным рынку Forex дасягнуў у панядзелак адзнакі 73,47 рубля, еўра павышаўся да 83,77 рубля, сведчаць даныя таргоў.
Прэв'ю: rossaprimavera.ru

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.