Вы тут

Колькасць носьбітаў РНК каранавіруса ў Беларусі можа вырасці да 9. Праводзяцца паўторныя тэсты


Колькасць носьбітаў РНК каранавіруса ў Беларусі можа вырасці да 9 чалавек, паведамляецца ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя.


Станоўчы вынік РНК каранавіруса атрыманы ў траіх пацыентаў, якія з'яўляюцца "кантактамі першага ўзроўню". Гэта тыя людзі, хто меў зносіны з хворымі. Калі паўторныя тэсты дадуць станоўчы вынік, то колькасць носьбітаў РНК каранавіруса ў Беларусі вырасце да 9 чалавек. На сёння гаворка ідзе пра пераправерку вынікаў.

Нагадаем, першы выпадак выяўлення каранавіруса ў Беларусі Міністэрства аховы здароўя абвясціла 28 лютага. Захварэў адзін са студэнтаў БНТУ, які прыляцеў з Ірана. Таксама знайшлі прыкметы віруса і ў бацькі яго нявесты. Акрамя таго, у бальніцу пад каранцін трапілі 26 аднагрупнікаў хлопца і 7 выкладчыкаў. Сам універсітэт адмяніў аўдыторныя заняткі да 15 сакавіка.

1 сакавіка ў адным з тэстаў, якія былі выкананы ў беларускі з Віцебска, таксама быў выяўлены фрагмент РНК, які можа належаць тыпу каранавіруса 2019-nCoV. Дызайнер віцебскага прадпрыемства і двое яе калегаў прыбылі з Італіі.

Чацвёрты выпадак захворвання быў выяўлены 3 сакавіка вечерам, 4 сакавіка — яшчэ два выпадкі.

7 сакавіка ўвечары Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў студэнта з Ірана атрыманы першы адмоўны вынік на наяўнасць РНК каранавіруса.

Прэв'ю: novostipmr.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.