Вы тут

МЗС рэкамендуе беларусам устрымацца ад наведвання Італіі і Ізраіля


Міністэрства замежных спраў рэкамендуе беларусам устрымацца ад наведвання Італіі і Ізраіля ў сувязі з абмежаваннямі, уведзенымі ў гэтых краінах для прадухілення распаўсюджвання каранавіруса COVID-19, паведамляе БЕЛТА.


Савет Міністраў Італіі прыняў рашэнне ўвесці з 10 сакавіка рэжым строгага каранціну на тэрыторыі ўсёй краіны. На дадзены момант плануецца, што рэжым будзе доўжыцца да 3 красавіка. У гэты перыяд перасоўванне дазволена толькі па прычынах працы, патрэб здароўя або надзвычайных сітуацый, забароненыя ўсе грамадскія, культурныя, спартыўныя і рэлігійныя мерапрыемствы, кірмашы і выставы, ўсталёўваюцца пасты санітарнага кантролю на аўтастрадах, чыгуначных станцыях і ў аэрапортах краіны. Авіякампанія "Белавія" вырашыла прыпыніць выкананне рэйсаў па маршруце Мінск - Мілан - Мінск з 12 сакавіка па 2 красавіка.

"Звяртаем асаблівую ўвагу: турыстычныя паездкі ў Італію не дапускаюцца. Пасажыры, якія прыбываюць у Італію і вылятаюць з яе паветраным транспартам (за выключэннем транзіту) павінны прад'явіць абгрунтаваную мэту падарожжа", - адзначылі ў МЗС.

Урад Ізраіля прыняў рашэнне аб абавязковым 14-дзённым каранціне для ўсіх грамадзян, якія прыбылі з-за мяжы ў перыяд з 9 па 23 сакавіка. Замежныя грамадзяне, заязджаючы ў Ізраіль, павінны даказаць, што ў іх ёсць магчымасць знаходзіцца ў ізаляцыі два тыдні. Грамадзяне Беларусі, якія маюць намер наведаць Ізраіль, пачынаючы з 12 сакавіка павінны за пяць дзён да візіту накіраваць запыт у адрас пасольства Ізраіля ў Беларусі. "Форма заявы і канкрэтны адрас электроннай пошты будуць апублікаваныя дадаткова", - дадалі ў МЗС. Уезд у Ізраіль можа быць ажыццёўлены толькі пасля атрымання адпаведнага пацвярджэння пасольства.

"У сувязі з выкладзеным рэкамендуем грамадзянам Беларусі ўстрымацца ад наведвання названых краін у дадзены востры перыяд без асаблівай неабходнасці", - рэзюмавалі ў МЗС.

Прэв'ю: mfa.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».