Вы тут

Тэатральны фестываль "М@rt.кантакт" адмянілі


Міжнародны маладзёжны тэатральны фестываль "М@rt.кантакт" адменены, паведаміў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стальмашок, піша БЕЛТА.


"Такое рашэнне было прынята Магілёўскім аблвыканкамам і аргкамітэтам фестывалю. Гэта звязана з тым, што ў дзевяці з адзінаццаці краін-удзельніц зарэгістраваны ўспышкі каранавіруса", - растлумачыў Алег Стальмашок. Форум адмяняецца, каб не дапусціць распаўсюджвання віруса ў Беларусі.

Як адзначыла галоўны ўрач Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Нячай, для правядзення фестывалю неабходны дадатковы комплекс проціэпідэмічных мерапрыемстваў, якія патрабуюць шмат часу, сур'ёзнай арганізацыйнай падрыхтоўкі і фінансавых затрат.

Білеты, загадзя набытыя на пастаноўкі, можна будзе вярнуць у касу Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра з 12 сакавіка на працягу месяца. Усе астатнія культурныя мерапрыемствы ў горадзе будуць праходзіць згодна з планам.

XV Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@rt.кантакт" павінен быў прайсці ў Магілёве з 21 па 27 сакавіка. На розных пляцоўках горада планавалася паказаць 24 спектаклі.

Прэв'ю: ustinka.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».