Вы тут

Яшчэ тры выпадкі каранавіруса пацверджаны ў Беларусі


Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла аб двух новых выпадках каранавіруса ў рэспубліцы. Яны зафіксаваныя ў Мінску і Гомелі. Яшчэ адзін выпадак зарэгістраваны ў Гродне.


Станоўчы тэст на РНК каранавіруса COVID-19 атрыманы ў жыхара Гомеля, які вярнуўся з Партугаліі.

Пацыент шпіталізаваны ў Гомельскую абласную інфекцыйную клінічную бальніцу. На сённяшні момант стан яго здавальняючы. Праводзіцца актыўная шпіталізацыя пацыентаў першага ўзроўню (грамадзян, якія прыехалі разам з ім з-за мяжы, а таксама тых, хто быў побач з ім у самалёце). Улічваючы, што тэст праведзены пры ўездзе ў краіну, пагроза далейшага распаўсюджвання ацэньваецца як мінімальная.

Дыягностыка, скіраваная на ўдакладненне, зараз праводзіцца ў аднаго з пацыентаў у Мінску, які прыбыў з Германіі і падчас праходжання мяжы схаваў факт знаходжання ў Паўночнай Італіі.

Як паведаміла  «Гродзенская праўда» са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Алену Краткову, 62-гадовая жанчына прыбыла з Італіі ў Гродна ў ноч з панядзелка на аўторак. Яна сама звярнулася па медыцынскую дапамогу. У аўторак днём была шпіталізавана ў абласную інфекцыйную бальніцу. Ніякіх праяў рэспіраторнай інфекцыі не назіралася. Аднак сёння атрымана лабараторнае пацверджанне наяўнасці ў яе каранавіруса. Пацыентка ізаляваная і знаходзіцца пад пільным наглядам медыцынскіх работнікаў. Праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні кантактаў.

Раней у Беларусі было пацверджана дзевяць выпадкаў інфекцыі, выкліканай каранавірусам. Першы пацыент вылечыўся. Яшчэ ў двух пацыентаў пацверджаны адмоўныя вынікі тэстаў. Такім чынам, агульная колькасць выпадкаў дасягнула 12.

Паводле інфармацыі міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, сёння на лабараторны кантроль бяруць грамадзян, якія вяртаюцца з Італіі, Ірану, Паўднёвай Карэі, Кітая. Тыя, хто вяртаецца з краін, дзе няма некантралюемага распаўсюджання COVID-19, а маюцца спарадычныя выпадкі, правяраюцца з дапамогай цеплавізійнага абсталявання ў момант перасячэння граніцы. Ім рэкамендуецца абмежаваць свае кантакты цягам 14 дзён пасля вяртання, а пры першых сімптомах хваробы звяртацца па медыцынскую дапамогу. Сітуацыя ў іншых краінах адсочваецца штодзень, але пакуль уводзіць дадатковыя абмежавальныя меры не плануецца.

Прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў адзначаў, што сёння існуюць у свеце дзве тэндэнцыі. У Кітаі з лютага колькасць выпадкаў заражэння і смяротнасць зніжаюцца, а ў іншых краінах, напрыклад, Іране, Паўднёвай Карэі, Італіі ідзе тэндэнцыя да значнага росту.

Прэв'ю: pravda.com.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».